Прышчапі́ць1 ’перасадзіць частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Мат. Гом., ЛА, 1), ’увесці ў арганізм вакцыну’ (ТСБМ), прышчэ́піць, прышчэ́пліваць ’прышчапіць; прышчэпліваць воспу’ (калінк., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Гл. шчапі́ць, шчапля́ць. У другім значэнні калька рус. привива́тьуводзіць вакцыну’.

Прышчапі́ць2 ’зачыніць на зашчапку; зашчапіць’; ’прычапіць пры дапамозе прышчэпкі, зашчапкі’ (ТСБМ, ТС). Да шчапі́ць, шчапля́ць ’злучаць, звязваць’.

Прышчапі́ць3 ’прыбраць, прывесці ў парадак’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).

Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́тарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

1. Уст. Від пакарання засуджаных, які заключаецца ў зняволенні і цяжкіх прымусовых работах, а таксама месца прымусовых работ для ссыльных злачынцаў. Па шырокіх дарогах, закутыя ў ланцугі, ішлі па катаргу людзі і спявалі.. да болю сумныя песні пра Свабоду. Каваль.

2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё. [Арандатар] уводзіць новыя працоўныя павіннасці, зрабіўшы гэтым самым жыццё сялян яшчэ больш невыноснай катаргай. «Весці».

3. Даўнейшае вёсельнае судна, род галеры, на якім грабцамі былі засуджаныя.

[Ад грэч. katergon — галера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмуці́ць, чмучу, чмуціш, чмуціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Уносіць беспарадак недарэчнымі, бязглуздымі паведамленнямі; дарэмна трывожыць. [Сцяпан:] — Аб’явіўся недалёка нейкі прапаведнік — баптыст ён там ці які чорт?.. Чмуціць народ, нас [камуністаў] называе антыхрыстамі і — чым хочаш... Пестрак.

2. Уводзіць у зман, дурыць галаву каму‑н. [Настаўнік:] — [Багатыры] чмуцяць вам галовы праз цэрквы і школы, што гэтак і павінна быць, палохаюць вас карамі ў пекле, каб вы былі паслушнымі і пакорнымі. Колас. [Маці:] — Ты чаго ж гэта, нягоднік, абняславіў дзяўчыну, а цяпер туляешся па завуголлю, другой галаву чмуціш? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуры́ць, дуру, дурыш, дурыць; незак.

Разм.

1. што. Дакучаючы, дурманіць. Дурыць галаву размовамі. □ Адзін цвыркун навокал скача І вушы дурыць: цвыр... ды цвыр... Броўка.

2. Падманваць, разлічваючы на даверлівасць; збіваць з толку. — Жаніцца ты збіраешся? — Не ведаю і сам. — Дурыш ты, хлопча. Чорны.

3. Рабіць недарэчныя ўчынкі. — Ты мне не дуры! — крычыць .. [дзядзька]. — Не смяшы людзей, чуеш! У дровы ён паедзе... Бачылі! Хочаш, каб суседзі мне вочы калолі. Глядзі мне, бо намачу лейцы і так адсцёбаю... Жычка.

•••

Дурыць галаву каму — збіваць з толку, уводзіць у зман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.

Сукенка з кішэнямі.

Ушыць кішэні.

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спец.).

К. тоўстай кішкі.

Біць па кішэніуводзіць у выдаткі.

За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.

Набіць кішэнь — нажыцца.

Не па кішэні каму — надта дорага.

Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.

|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.

Кішэнныя грошы.

Кішэнныя расходы.

К. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́каць¹, -аю, -аеш, -ае; -аем, -аеце, -аюць; незак.

1. у каго-што або чым. Поркаць чым-н., пастукваць.

Т. кіем у зямлю.

2. што. Утыкаць, усоўваць, уводзіць куды-н., у што-н.

Т. кнопкі ў сцяну.

Т. ва ўсе камісіі (перан.).

3. што або чым. Падносіць блізка, паказваць на каго-, што-н.

Т. пальцам у кожную літару.

4. перан., каго-што або кім-чым. Пастаянна напамінаць, гаварыць аб кім-, чым-н., упікаць чым-н., папракаць (разм., неадабр.).

Тыкаць носам (разм., неадабр.) — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

|| зак. ткнуць, ткну, ткнеш, ткне; ткнём, ткняце́, ткнуць; ткні́ і ты́кнуць, ты́кну, ты́кнеш, ты́кне; ты́кні.

|| наз. ты́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашыба́ць1уводзіць у зман, прымушаць памыліцца’ (Нас.), ашыб ’удар ненарокам’ (Нас.), ашыбнуцца ’памыліцца’ (Юрч.), рус. ошибаться памыляцца’, славац. ošibať (někoho) ’увесці ў зман, падмануць (каго-небудзь)’. Ад шыбаць (прасл. šibati) ’кідаць, піхаць’, першапачаткова ’не пацэліць, збіць з мэты’, гл. Брукнер, KZ, 43, 326; Праабражэнскі, 1, 674; Махэк₂, 607; Фасмер, 3, 179 (выказвае сумненні адносна магчымай сувязі з польск. chyba ’памылка’, чэш. chyba, параўн. польск. дыял. ochyba).

*Ашыба́ць2, ошыба́ць, ошыбну́ць ’ахапіць, акрапіць?’ параўн. «А ўпадзі мацёнцы на белыя ножкі // Ошыбнуць цебе дробныя слёзкі» (з вясельнай песні, запісанай Федароўскім на ўсход ад Пружан), укр. ошибати: «страх ошибае» ’робіцца страшна’, славац. ošinulo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (з ošibnulo, гл. Махэк₂, 607). Да шыбаць (прасл. šibati) ’біць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

очко́

1. ачко́, -ка́ ср.;

дать не́сколько очко́в вперёд даць не́калькі ачко́ў напе́рад;

2. (глазок, отверстие) во́чка, -ка ср.;

втира́ть очки́ (кому-л.) настаўля́ць акуля́ры (каму-небудзь), пуска́ць тума́н у во́чы (каму-небудзь); уво́дзіць у зман (каго-небудзь), зама́зваць во́чы (каму-небудзь), забіва́ць ба́кі (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблужде́ние ср.

1. памы́лка, -кі ж.; (ложное мнение) памылко́вая ду́мка, памылко́вы по́гляд;

вводи́ть в заблужде́ние уво́дзіць у зман;

впасть в заблужде́ние памылі́цца;

быть, находи́ться в заблужде́нии относи́тельно чего́-л. памыля́цца адно́сна чаго́е́будзь;

вы́вести кого́-л. из заблужде́ния растлума́чыць (паказа́ць) каму́е́будзь яго́ памы́лку;

2. (порок) уст. аблу́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)