безуце́шны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўцехі, якога нельга паслабіць, зменшыць уцехаю. Безуцешная туга. □ Ачнулася толькі пад вечар яна У змрочным палацы Барыны З бядою сваёй безуцешнай адна, У лютай няволі дзяўчына. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журба́, ‑ы, ж.

Пачуццё смутку, душэўнай прыгнечанасці; туга, маркота. Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. Колас. Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анічу́ць, прысл.

Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захава́ны і захо́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад захаваць.

2. у знач. прым. Тайны, скрыты. У вачах маіх сяброў была заклапочанасць і нейкая захаваная туга. Гурскі. У шапатлівым голасе жонкі — захаваная радасць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.

Сум, туга, журба. Бедаваць, здавалася, не было чаго, а маркота дзіўна не адыходзіла. Мележ. Сёння спавіта задумай бяскрайняя далеч палёў і вее маркотай і сумам ад ціхіх пажоўклых гаёў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Прывязаць тарокамі да сядла. // Разм. Прымацаваць, прывязаць што‑н. да чаго‑н. [Дзмітрый] туга прытарочыў парашутыста да брані. Каб не дрогала ў галаву, падклаў пад ніз яго ж мундзір. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зано́затуга, жаль, сум’ (Нас.), ’прут для замацавання ярма; кіёк для замацавання века на кубле’, ’палачка для пляцення лапцей’, ’стрэмка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зано́за ’стрэмка’, раст., дан., кур., арл., паўд.-зах. ’частка ярма’, укр. зано́за ’кіёк для замацавання ярма’, польск. дыял. zanoza ’затычка ў ярме’, zanozka, zanoże ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zanoziti ’праткнуць, пракалоць’ са спецыялізацыяй значэнняў; Шанскі, 2, З, 50. Значэнне ’туга’ < ’тое, што баліць, трывожыць’ < ’стрэмка’. У za‑noz‑iti той жа корань, што ў нож, нізка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянт туй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянт цю(й)га! Параўн. укр. туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́нік, ‑а, м.

1. Тое, што і стан ​1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.

2. Тое, што і бюстгальтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сахары́н, ‑у, м.

Белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру. [Людміла Лаўраўна] туга пакавала сваю сумку здабытым таварам, клала зверху колькі пачак запалак, іголкі, сахарын. Якімовіч. Віцю напаілі чаем з сахарынам, абагрэлі пасля дарогі і паклалі спаць на тапчан. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)