шара́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Лундзін:] — А я так скажу: ва ўсякай справе трэба разумны гаспадарскі разлік — ці то ў травасеянні, ці ў чым іншым. Шараханне з адной крайнасці ў другую да дабра не даводзіць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памярко́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Падатлівы, уступчывы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых. [Макар:] — Я чалавек памяркоўны, жонцы амаль ніколі не пярэчу. Корбан. [Анэта] памяркоўная жанчына: усё сцерпіць, усюды змоўчыць. Васілевіч.

2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць; добразычлівы. Гарохам сыпле Богут словы, А самы тон яго прамоў То памяркоўны, то суровы. Колас. І так пачалася бяседа, спачатку памяркоўная, а пасля з грымучай гутаркай. Пестрак.

3. Які прытрымліваецца сярэдняй лініі, не схільны да крайнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́шчур, ‑а, м.

Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце. Гіст. бел. сав. літ. Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет. Ліс. Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скрабціся, ‑буся, ‑бешся, ‑бецца; зак.

Разм. Выбрацца з цяжкага становішча; выкруціцца. Выскрабціся з даўгоў. □ Сяк-так выскрабся [стары] ад хваробы. Чорны. [Алесь:] — Ліха яго ведае, што ён за чалавек. Яшчэ завядзе ў такое месца, што не выскрабешся. Сам то ён выскачыць з лазы і з балота. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Абмерці, абамлець ад страху, спалоху. [Ляснік:] — Падняў некалькі грыбоў, адагнуўся і ўтрупянеў: з-за маладой елачкі шусь на паляну мядзведзь, стаў і аблізваецца. Пальчэўскі. [Скуратовіч:] — Гавары праўду, а то зараз падніму, ды так лясну,.. што не ўстанеш. Міхалка ўтрупянеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад развесці.

2. у знач. прым. Пра таго, хто развёўся, у каго скасаваны шлюб. Старая дзеўка... Разведзенаю быць і то, мабыць, не так горка. Марціновіч.

3. у знач. прым. Які растварыўся; раствораны. Разведзены цукар. // З дабаўленнем вады; разбаўлены. Разведзены спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тож ’таксама’ (Некр. і Байк., Гарэц., Растарг., Сцяшк. Сл., Федар. 4), тож, то́жэ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ), тож, то́же ’тс’ (Вруб.), то́жа ’тс’ (калінк., З нар. сл.; Жд. 1), то́жо ’тс’ (Сл. ПЗБ), тыж ’тс’ (зэльв., Нар. словатв.), ст.-бел. тождетак, таксама’ (Ст.-бел. лексікон), а таксама ў спалучэннях jak na tu ’як на зло’, tuoż tu, tuoż bo to ’значыцца, зразумела, сапраўды’ (Федар. 4), то́‑шта ’як жа’ (Воўк-Лев., Татарк.). Параўн. укр. дыял. тож ’таксама’, рус. то́же, дыял. тож ’тс’, польск. toż ’тое самае’, ’ж, жа’, ’вось’, старое ’таксама, тое ж’, чэш. дыял. tož ’значыцца, вось жа’, славац. дыял. tož ’менавіта, значыцца’, славен. torej ’тс’, ст.-слав. тоже, тожде ’таксама, дакладна, так, сапраўды’. Прасл. *to‑že ’дакладна тое’, параўн. літ. taĩgi ’такім чынам, значыцца’, для некаторых форм, магчыма, *to‑dje (з часціцай *‑dje/*dʼe няяснага паходжання) ’таксама, такім жа чынам’ (ESSJ SG, 2, 693–694, 667; Бязлай, 4, 191, 203–204; Борысь, 630, 639). Гл. то, тое1, ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які робіцца, ствараецца з вялікай сілай, пачуццём і пад. [Клён] то ледзь варушыць асобнымі лістамі, то раптам заходзіцца, зашуміць ад дыхання ракі ўсім багатым шатром, і тады ўжо не так ляскоча ў вушах страснае і заходлівае крумканне жаб, ад якога аж звініць начное паветра. Ракітны. Іграе Андрэй Андрэевіч, ходзяць ходырам рукі, з імі ў руху вясёлым, заходлівым скачуць ногі. Лынькоў.

2. Які лёгка паддаецца раздражненням, часта заходзіцца ад плачу, гневу і пад. Заходлівае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ркі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі. Колас. Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, як сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго. Каваль. // Які вырашае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.). — Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць, — растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

води́ться

1. в разн. знач. ве́сціся, вадзі́цца;

тут когда́-то води́лись у́тки тут калі́сьці вялі́ся (вадзі́ліся) ка́чкі;

у него́ води́лись де́ньги у яго́ вялі́ся (вадзі́ліся) гро́шы;

у них так во́дится у іх так вядзе́цца;

2. (иметь дело, дружить) разг. вадзі́цца;

3. страд. вадзі́цца; см. води́ть;

как во́дится як прыня́та, як заве́дзена; як звыча́йна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)