Селядо́ршысярэдні (брат або сястра)’ (Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., Кольб., Сержп., Тур.; маст., дзятл., чэрв., шчуч., лід., Сл. ПЗБ), салядо́ршы ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З серадольшы (гл.) у выніку метатэзы л і р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мезані́н ’няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома’ (ТСБМ). З рус. мезанин, мезонин, якое праз франц. mezzanine з італ. mezzanino ’тс’ < mezzanoсярэдні’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 322; Фасмер, 2, 593 і 594; Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маркі́з, ‑а, м.

1. У некаторых краінах Заходняй Еўропы — дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Усміхнуўся Янку Мішка: — Гэта ўсё старыя кніжкі — Пра маркізаў і піратаў, Мушкецёраў і абатаў. Грахоўскі.

2. Тое, што і маркграф.

[Фр. marquis ад лац. marchensis — начальнік пагранічнай маркі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўуста́ў, ‑тава, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца. Булыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршысярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2-3, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барыто́н, ‑а, м.

1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава. Прокша. // Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон. Ваданосаў.

2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэ‑ рознаксярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рысь 1, ‑і, ж.

Хуткі алюр, сярэдні паміж галопам і шагам. Я падганяю каня лейцамі. Ён неахвоча пераходзіць на рысь. Асіпенка. Раптам ззаду [у Косціка] нечая моцная рысь. Азірнуўся — польскі коннік. Баранавых.

рысь 2, ‑і, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серадо́льшы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Сярэдні (сын, дачка, дзіця) у сям’і па ўзросту. [Маціхвейчык:] — Цяпер у мяне ў хаце толькі серадольшая дачка асталася. Вітка. Горка плакала яна, Але быў яшчэ Онан — Сын Іуды серадольшы, Ён за Іра быў не горшы. Крапіва. Пражываў.. [стары] зіму і лета на печы ў свайго серадольшага сына — калгаснага аб’ездчыка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрцы́на, ‑ы, ж.

Вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай. // Верш, напісаны ў такой форме. Тэрцына Пушкіна. Тэрцына Дантэ. □ Што тэрцыны па-беларуску застаюцца поўнымі ўсё тае ж мудрасці і паэтычнай строгасці, як тэрцыны вялікай «Боскай камедыі» Дантэ, даказваў [М. Багдановіч]. Лойка.

[Іт. terzina ад terza rima — трэцяя рыфма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)