зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.

Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў. Чорны. // Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву. Колас. Дуб галлё пабялелае звесіў. Лявонны.

•••

Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).

Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скло́ннасць ‘схільнасць, дар, талент’, ‘прыхільнасць’ (Ласт.), сюды ж скланяць ‘схіляць у карысць каго-небудзь ці чаго-небудзь’, скло́нны ‘прыхільны’ (там жа), ст.-бел. склонитисхіліць’ (Альтбаўэр), параўн. рус. скло́нность, склоня́ть, скло́нный ‘тс’. Паводле Кохмана (Stosunki, 125–126), насуперак Фасмеру (3, 642: калька франц. inclination ‘схільнасць’), з польск. skłonność — калька з лац. inclinatio ‘тс’, што трапіла ў рускую мову праз старабеларускую, гл. таксама Віткоўскі, Słownik, 173. У сучаснай літаратурнай мове калькуюцца ўтварэннямі з коранем ‑хіл‑, што не выключае захавання народных форм ад кланіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго-што. Перамясціць у больш нізкае становішча.

А. сцяг.

2. што. Схіліць, нахіліць.

А. галаву.

А. вочы (скіраваць позірк уніз).

3. каго-што. Змясціць у што-н. куды-н. уніз.

А. пісьмо ў паштовую скрынку.

4. Перавесці з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае, адчыняючы або зачыняючы што-н.

А. шлагбаум.

5. што. Зрабіць пропуск, выключыць.

Пры чытанні а. слова.

6. каго-што. Занядбаць, запусціць.

А. гаспадарку.

|| незак. апуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. апуска́нне, -я, н.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.

1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

В. да начальства.

В. спевака апладысментамі.

В. вучня (прапанаваць адказаць).

2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

В. на спаборніцтва.

В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.

3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

В. апетыт.

Гэта не выкліча цяжкасцей.

Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привяза́ть сов.

1. прывяза́ць, мног. папрывя́зваць;

2. стр., архит. прывяза́ць;

3. перен. (расположить, склонить к себе) схілі́ць; (вызвать, внушить чувство привязанности) вы́клікаць прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (привлечь) прыва́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што. Павярнуць процілеглым бокам, павярнуць з аднаго боку на другі.

П. хворага на другі бок.

П. уверх дном што-н. (таксама перан.: учыніць беспарадак дзе-н.).

2. што. Бязладна раскідаць, перабіраючы што-н. у пошуках, ператрэсці.

П. усе паперы.

3. каго-што ў каго-што. Пераканаўшы, схіліць да якіх-н. змен; ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў (у казках, легендах).

П. у сваю веру.

П. у ваўка.

4. што. Змяніць, сказіць сэнс, змест чаго-н. (разм.).

П. на свой лад.

|| незак. пераваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. і з дадан. сказам. Прымусіць паверыць чаму‑н., упэўніць у чым‑н. Словы [Лясніцкага] пераканалі і супакоілі дзяўчыну. Шамякін. Варановіч пераканаў Шлыка, што той можа мець яшчэ і вышэйшую адукацыю, калі .. возьмецца за вучобу. Дуброўскі.

2. з інф. або злучн. «каб». Угаворамі схіліць да чаго‑н., прымусіць зрабіць што‑н. Бастуючым удалося пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя». Паспрабуй пераканаць чалавека, каб ён рабіў тое, да чаго ў яго ахвоты няма. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.

1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

А. воз са снапамі.

А. збан з малаком.

2. Павярнуць назад, убок.

А. твар да суседа.

3. Накіраваць, пусціць у абарот.

А. капітал.

4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

А. здарэнне ў жарт.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. у воўка.

А. у камень.

6. Схіліць да чаго-н.

А. у сваю веру.

7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

А. справу на сваю карысць.

|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым. Колас.

2. перан. Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой. Колас. Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку. С. Александровіч.

2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча. Крапіва. [Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар. Якімовіч.

3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)