адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.
Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго‑н. Дзяржбуду .. прапанавана распрацаваць .. новыя тыпавыя праекты будынкаў бібліятэк для розных раёнаў краіны. «Звязда».
2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны. Тыпавы кароўнік. □ Неўзабаве Мікола падышоў да гасцініцы. Гэта быў тыпавы трохпавярховы будынак, які можна сустрэць у любым больш-менш буйным раённым горадзе. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыды́баць ’прыйсці з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека)’ (Ласт., ТСБМ, ТС), прыдэ́баць ’ледзь прыйсці’, прыды́баті ’спаткаць’ (Сл. ПЗБ), таксама вытворнае м. р. прыдыба́йло ’чалавек, які прычыкільгаў або прыйшоў употайкі, хаваючыся’ (ваўк., Федар.). Прэфіксальнае ўтварэнне, што да ды́баць (гл.). Параўн. рус. смал. приды́бать ’прыйсці, дабрацца куды-небудзь з цяжкасцю’, укр. приди́бати ’прыплесціся, прыйсці; сустрэць каго-небудзь’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 64; Анікін, Этимология, 296–297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сме́тнік 1. Гл. смецце.
Сме́тнік 2 ‘верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́к ‘верабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр. посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск. дыял. posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўто́р, ‑у, м.
1. Тое, што і паўтарэнне (у 2 знач.). У творах ранняга пісьменніка [Кузьмы Чорнага] нярэдка можна сустрэць .. сказы абцяжаранай канструкцыі, слоўныя паўторы. Кудраўцаў.
2. Спец. Прыём у мастацкай мове, які заключаецца ў паўтарэнні аднолькавых гукаў або іх спалучэнняў у адпаведнай паслядоўнасці. Да ліку былінна-песенных трапаў можна аднесці паўторы: «звоняць, звоняць камары ў цёмным лесе», «што ж стары панік ты, галаву спусціў ты». У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апячы́ся, апякуся, апячэшся, апячацца; апячомся, апечацеся, апякуцца; пр. апёкся, апяклася, апяклося; зак.
1. Атрымаць апёк, пашкодзіць сабе што‑н. агнём або чым‑н. гарачым, едкім, пякучым. Апячыся крапівою. □ Каля вады намочышся, каля агню апячэшся. Прыказка.
2. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэць перашкоду пры спробе зрабіць што‑н. [Тодар Амяльянавіч:] — Не ведаю, як ты там у сваім «Каапгандлі», а я не раз ужо апёкся на гэтакіх справах. Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвердзь, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіне́ц, -нцу́ м., прям., перен. свине́ц;
распла́ўлены с. — распла́вленный свине́ц;
сустрэ́ць во́рага ~цо́м — встре́тить врага́ свинцо́м;
◊ галава́ (ру́кі́, но́гі) як ~цо́м налі́та (налі́ты) — голова́ (ру́ки, но́ги) как (сло́вно, бу́дто) свинцо́м налита́ (нали́ты)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бунто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек.
2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца. Мехаў. І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі! Лявонны.
3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)