патранта́ш, ‑а, м.

Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час... Танк. [Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа. Ракітны.

[Ням. Patrontasche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Партфе́ль ’чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы і пад.; пасада міністра’ (ТСБМ). З рус. портфе́ль ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. portefeuille (Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патранта́шсумка з гнёздамі для патронаў’ (ТСБМ). З польск. patrontasz ці з рус. патронташ, якія з ням. Patronentasche (Варш. сл., 4, 88) ці Patrontasche (Фасмер, 3, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́чка ‘партфель’ (Нас., Сцяц., Жд.; лях., Янк. Мат.), ‘сумка’ (Сл. Брэс., Альп.; пін., Бел. дыял. 1), тэ́цка ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. teczka ‘тс’, гл. тэка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. саква ’торба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́псула, ‑ы, ж.

1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

3. Герметычная кабіна, камера. // Спускаемы касмічны апарат.

[Ад лац. capsula — каробачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аво́ська, ‑і, ДМ ‑сьцы; Р мн. ‑сек; ж.

Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі. Арабей. У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партупе́я, ‑і, ж.

Плечавы або паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад. [Аня] азірнулася і ўбачыла высокага чалавека ў вайсковым адзенні з партупеяй цераз плячо, без шапкі. Мележ. Васілю асабліва добра запомніўся малады чарнявы лейтэнант з партупеяй на запыленай гімнасцёрцы. Няхай.

[Фр. porte-épée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ую́к, ‑а, м.

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы. Густы вербалоз, безліч купін, хмары камароў і машкары не робяць лёгкім падарожжа па гэтых мясцінах. Выбіваліся мы адгэтуль перапэцканыя ў гразі, уюкі з сёдлаў саслізгвалі. Гавеман. // Мяшок, торба, сумка, прыстасаваныя перавозіць паклажу на спіне жывёлы.

[Цюрк. юк — паклажа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калча́н ’скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл’ (БРС, ТС, ТСБМ). Ва ўсх.-слав. мовах запазычанне з тат. kolčan ’тс’, гл. Міклашыч, 123; Бернекер, 1, 543. У бел. мове, мяркуючы паводле крыніц, кніжнае запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)