Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮДЖЭ́Т (англ. budget літар.сумка),
заканадаўча зацверджаны роспіс грашовых даходаў і расходаў дзяржавы (гл.Бюджэт дзяржаўны), прадпрыемства (фірмы), установы на пэўны перыяд. Вылучаюць таксама Бюджэт спажывецкі, Бюджэт рабочага часу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫТЭ́ЦЫЙ (ад перы... + грэч. thēkē ёмішча, сумка),
мікраскапічнае пладовае цела некат. грыбоў аскаміцэтаў (напр., пірэнаміцэтаў). Форма звычайна грушападобная з вывадной адтулінай на верхавінцы, праз якую выкідваюцца аскаспоры. Утвараецца пераважна на міцэліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЧА́Н,
у старажытнасці і сярэдневякоўі футарал ці сумка для захоўвання і нашэння стрэл або кароткіх кідальных коп’яў. Вырабляўся са скуры, дрэва, пазней з металу, аздабляўся шыццём і метал. бляхамі. Звычайна воін, узброены лукам, насіў К. з правага боку; К. з коп’ямі мацаваўся да пояса з левага боку.
млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н І Данілавіч Каліта (да 1296—31.3.1340),
князь маскоўскі (з 1325), вялікі князь уладзімірскі (з 1328). Сын маскоўскага князя Данілы Аляксандравіча, унук Аляксандра Неўскага. Уплыву І. I у рус. землях садзейнічаў пераезд у Маскву з Уладзіміра мітрапаліта Пятра (1325). За ўдзел у задушэнні антыардынскага паўстання ў Цверы (1327) атрымаў у 1328 ад хана Узбека грамату (ярлык) на частку тэр. Уладзімірскага вял. княства і права княжыць у Ноўгарадзе. Заклаў паліт., эканам. і юрыд. перадумовы тэр. росту і ўзмацнення Маскоўскага вял. княства. Значна папоўніў сваю казну (адсюль прозвішча «Каліта» — «кашэль», «сумка»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫШТУ́НАКваенны,
камплект прадметаў, неабходных ваеннаслужачаму для нашэння асабістай зброі, боепрыпасаў, сродкаў засцярогі, шанцавага інструменту, харч. запасаў і вады, асабістых рэчаў. Р. салдат і сяржантаў розных родаў войск і вайск. спецыяльнасцей уключае таксама прадметы, прызначаныя для пераноскі пэўнага віду зброі. Напр., у мотастралк. войсках Рэспублікі Беларусь ён складаецца з паяснога рэменя, плечавых лямак, сумак (для ручных гранат, магазінаў да аўтаматаў і ручных кулямётаў), чахлоў (для біклагі, малой рыдлёўкі, маслёнкі, ахоўных панчох і пальчатак); рэчавага мяшка, у які ўкладваюць плашч-палатку, кацялок, кубак, запас харчу і інш. У камплект Р. афіцэра ўключаюцца: партупея (паясны рэмень), палявая сумка, кабура для пісталета і інш.Гл. таксама Амуніцыя.