рэўваенсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Гіст. Рэвалюцыйны ваенны савет, які існаваў з 1918 па 1934 г. і ўяўляў сабой калегію Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эпро́н, ‑а, м. (з вялікай літары).

Скарочаная назва спецыяльнай арганізацыі, якая ажыццяўляла падводныя работы (падыманне патанулых суднаў і аварыйна-выратавальныя работы) у СССР з 1923 да 1941 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэст, ‑а, М ‑сце, м.

1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.

2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.

3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.

[Англ. trust.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаха́навец, ‑наўца, м.

Рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы (назва, пашыраная ў СССР у 30–40 гг.). // Перадавы працаўнік. Ніканор — адзін з лепшых стаханаўцаў у калгасе. Бядуля.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уйгу́ры, ‑аў; адз. уйгур, ‑а, м.; уйгурка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. уйгуркі, ‑рак; ж.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве на тэрыторыі КНР і ў СССР — у Сярэдняй Азіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сарако́ўка ’сорак гадоў’, старое ’манета вартасцю ў 20 капеек’, ’бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра’, ’тое, што мае таўшчыню ў 40 міліметраў (сантыметраў)’ (ТСБМ), ’манета 20 капеек’, ’сорак снапоў збожжа’, ’тоўстая дошка’ (ТС). Да сорак, саракавы. Манета ў 20 капеек называецца так адносна гроша, меднай манеты ў 1/2 капейкі, якая выпускалася ў СССР у 1925–1928 гг. (БелСЭ, 4, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антысаветы́зм, ‑у, м.

Варожая СССР, савецкаму ладу рэакцыйная ідэалогія і палітыка сучаснага капіталізму, заснаваная на наўмысным скажэнні тэорыі і практыкі навуковага камунізма; варожыя адносіны да савецкага ладу, Савецкага Саюза; антысавецкая прапаганда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рды, ‑аў; адз. курд, ‑а, м.; курдзянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. курдзянкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Турцыі, Іране, Сірыі, Афганістане, Пакістане і СССР (Азербайджанскай, Армянскай і Туркменскай ССР).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ласць, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Русі — мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі і часткова ў СССР да 1930 г. — ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіла ў склад паветаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкаса́тар, ‑а, м.

Касір, які займаецца прыёмам і выдачай грошай і каштоўнасцей, галоўным чынам па-за ўстановай.

•••

Банкаўскі інкасатар — асоба, якая збірае выручку ў магазінах і здае яе ва ўстановы Дзяржбанка СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)