Выгэ́льцваць ’выскокваць’ (Сцяц.). Да незафіксаванага гэ́льцаць, магчыма, варыянт ад гэ́цацьскакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаку́ха, скаку́шка ‘вавёрка’ (Касп., Сцяшк.). Укр. скаку́шка ‘тс’. Да скакаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спідо́метр, ‑а, м.

Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных машын. Як толькі вырваўся [Славік] за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўны скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Шамякін.

[Ад англ. speed — хуткасць і грэч. metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дка в разн. знач. ду́дка, -кі ж.;

пляса́ть под чью́-л. ду́дку скака́ць пад чыю́е́будзь ду́дку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гайда́чыць ’марнатравіць, транжырыць’ (Юрч.). Відавочна, ад гайда́к ’від танца’. Першапачатковае значэнне ’танцаваць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скачы́ха ‘блыха’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Да скакаць, скочыць з суф. ‑ых(а). Параўн. скакуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́чка печ, род. пе́чы ж.; (голландка) гру́бка, -кі ж.; пе́чка, -кі ж.;

танцева́ть от пе́чки скака́ць ад пе́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пы́ргацьскакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Шумна скакаць, падскокваць. Спутаныя.. коні цяжка гопалі па аўсе, на хаду хапаючы замашныя мяцёлкі. Васілевіч.

2. З шумам падаць, удараючыся аб што‑н. Сам сабою абломваўся [струхнелы] сук і гопаў у мяккую траву. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Аднакр. да скакаць (у 1, 5 і 8 знач.).

2. да каго-чаго. Падскочыць, хутка падысці. Скочыў да цара Музыка... Танк. Мама скочыла да майго ложка, згрэбла мяне соннага і дрыготка прашаптала: — Блакада, сынок... «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)