Галёрка (БРС). Рус. галёрка, укр. гальорка. Першакрыніцай з’яўляецца рус. галёрка, якое ўзнікла тут у другой палавіне XIX ст. Па паходжанню гэта прастамоўнае ўтварэнне ад галерея. Бел. і ўкр. словы запазычаны з рус. у новыя часы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ма́сцер, ма́сьцір ’майстар’ (Бяльк.). З рус. ма́стер ’тс’. Сюды ж ма́сьцірна ’па-мастацку, па-майстэрску’ (Бяльк.), ма́сцерна ’добра, выдатна’ (воран., Сцяшк. Сл.), ст.-рус. мастеръ ’магістр ордэна’. Да ма́йстар (гл.). У рус. мову — з беларускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Веташ ’старызна, рыззё’ (КТС), укр. ветошь (запазычана з рус. ветошь; гл. Цімчэнка, 276), рус. ветошь і вётошь: варон. ’папар’, пск. ’няўдобіца’, алан. ’зарослая лесам паляна’, паўн.-рус. ’леташняя трава’, арханг. ’дробны бярэзнік’, ст.-рус. ветошь ’старое рыззё, трухлявасць’ (з XI ст.); ’гатунак тканіны з рэдкай асновай’ (з XVII ст.), ст.-слав. ветъшь. Беларускае слова запазычана з рус. мовы (< ц.-слав. ветъшь < прасл. vetъxъ; Фасмер, 1, 307; Шанскі, 1, В, 79; БЕР, 1, 139; Праабражэнскі, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́сны (гіст. назва) ’гласны’ (назва пасады) (БРС), укр. гла́сний ’тс’ (Грынч.). Запазычанне з рус. мовы: рус. гла́сный (назва пасады, якая з’явілася ў 1785 г.: гласный ’член гарадской думы’; гл. Шанскі, 1, Г, 91). У рус. мове, паводле Шанскага (там жа), утварэнне на базе ст.-рус. гласьныи ’той, што мае голас’ (ад ст.-слав. гласъ ’голас’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахля́ць ’ляпіць, мазаць; рабіць што-небудзь на скорую руку’ (Нас.), рус. вахля́ть ’халтурыць, рабіць нядбайна’. Сюды адносяцца вахля́к ’слабасільны чалавек, вялы работнік’ (Нас.), вахля́й ’вялы, непаваротлівы чалавек’ (Нас.), рус. вахля́й. Далей сюды, бясспрэчна, адносіцца вахла́к ’вахлак’ (БРС); ’брудны, неахайны чалавек’ (КЭС), рус. вахла́к, вахляк ’дурань, нязграбны чалавек’. Фасмер (1, 280) лічыць рус. словы няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віначэ́рп (уст. жарт.) ’асоба, якая падносіла пітво на банкетах ці бяседах’ (БРС). Укр. виночерпій, виночерпець, рус. виночерпий, ст.-рус. виночерпий, виночерпецъ ’тс’ (з XIV ст.). У бел. мове калька з грэч. οἰνοχόος ’тс’ праз ст.-рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гартэ́нзія ’гартэнзія’ (БРС). Рус. горте́нзия, укр. горте́нзія. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. У рус. мове гэта новае (XIX ст.) запазычанне з вучонай латыні (утварэнне ад жаночага імя Hortense). Гл. Шанскі, 1, Г, 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабок 1 ’падстрэшак’ (Сцяшк., Мат. Гом.), пруж., лельч. ’закот’, зах.-палес. лобо́к ’саламяная вальма’ (Нар. сл.), лабок ’франтон’ (Мат. Маг.). Рус. калін. лобок ’франтон хаты’. Бел.-рус. інавацыя (Бел.-рус. ізал., 64). Да лоб 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́лем прыслоўе ’чарадой, гуртам’ (Шатал.). Рус. дыял. гилем ’тс’. Магчыма, звязана з рус. гиль ’смута, мяцеж’, ’лухта’ і далей з рус. гуло́м, огу́лом. Гл. Фасмер, 1, 405; Буга, РФВ, 70, 250; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драпірава́ць ’драпіраваць’ (БРС). Рус. драпирова́ть, укр. драпірува́ти. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус. мовы. У рус. мове гэта запазычанне з ням. drapieren (< франц.) або непасрэдна з франц. draper. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 186.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)