запру́дзіць, ‑пруджу, ‑прудзіш, ‑прудзіць; зак., што.

1. Перагарадзіць запрудай, плацінай; загаціць. Запрудзіць раку.

2. перан. Разм. Запоўніць, перапоўніць сабой якую‑н. прастору. Пазбіраліся каля натоўпу і жанчыны з дзецьмі, запрудзілі ўвесь двор. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыс, ‑а, М мысе, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Уцякаць, улівацца (пра раку).

Сож упадае ў Днепр.

2. за кім-чым. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).

Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

У. за дзяўчынай.

|| наз. упадзе́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыўцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ж.

Разм. Вуда, якой ловяць на жыўца. Мікола праз кожныя паўгадзіны бегаў на раку правяраць жыўцоўкі, а Раман падкідаў сухое ламачча ў агонь і ладзіў снасці. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для прычалу (у 1 знач.), прычальвання. Прычальны канат. Прычальны слуп.

2. Які мае адносіны да прычалу (у 2 знач.). [Лоўгач] абвёў поглядам ускарабачаную ветрам раку, брудныя дошкі прычальных масткоў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да сцячы.

2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скова́ть сов., в разн. знач. скава́ць;

скова́ть подко́ву скава́ць падко́ву;

скова́ть си́лы проти́вника скава́ць сі́лы праці́ўніка;

моро́з скова́л ре́ку маро́з скава́ў раку́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры. Зарыцкі. Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закава́ць сов., в разн. знач. закова́ть;

з. у кайда́ны́ — закова́ть в кандалы́;

з. капы́т — закова́ть копы́то;

маро́з ~ва́ў раку́ — моро́з закова́л ре́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)