уяўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.

Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны.

Зрокавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спец.); творчая фантазія.

У. мастака.

3. Разуменне, веданне чаго-н.

Не мець ніякага ўяўлення пра што-н. Скласці сабе ў. пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просвети́тьсяI сов. (получить знания) атрыма́ць асве́ту, адукава́цца; (развить своё сознание) стаць свядо́мым, разві́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (осознать) усвядо́міць; (обучиться) навучы́цца;

ма́ссы просвети́лись ма́сы адукава́ліся (ста́лі свядо́мымі, навучы́ліся).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просвеща́ться

1. атры́мліваць асве́ту, адуко́ўвацца; (развивать своё сознание) станаві́цца свядо́мым, развіва́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (осознавать) усведамля́ць; (обучаться) навуча́цца, вучы́цца; см. просвети́тьсяI;

2. страд. адуко́ўвацца; навуча́цца; см. просвеща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ўленне, ‑я, н.

Адносіны да каго‑, чаго‑н., погляд на што‑н.; разуменне каго‑, чаго‑н. І я [Міхаліна] прачытала ў яе вачах тую ж трывогу, якую часам лавіла раней у словах, позірках, усмешках і ва ўсім штодзённым стаўленні свякрухі да мяне. Шамякін. І .. [Вера] сказала коратка, двума словамі, сваё найшчырэйшае стаўленне да гэтага сцяжка: — Буду старацца. Дуброўскі. Занадта часта іншыя маладыя аўтары дазваляюць сабе празмерную палёгку, безадказнае стаўленне да паэтычнага радка, слова. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інфарма́цыя. Запазычанне з лац. informatio ’ўяўленне аб чым-н.’ праз польскае пасрэдніцтва (SWO, 305). Тым жа шляхам рус. информация (з 1702 г.) (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 108; Біржакова, Очерки, 364, поруч з польскай называе беларускую і ўкраінскую як магчымыя крыніцы запазычання). Ст.-бел. информация, информацыяразуменне, высвятленне, паведамленне’ (1588 г.) са ст.-польск. informacyja; дзеяслоў информовати ’інфармаваць, асвядомліваць’ (1588 г.) < ст.-польск. informować < лац. informare (Булыка, Лекс. запазыч., 49). Недакладна Крукоўскі (Уплыў, 77), які лічыць слова новым запазычаннем з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соображе́ние

1. (действие) узва́жванне, -ння ср., меркава́нне, -ння ср.;

2. (понимание) разуме́нне, -ння ср.;

3. (мысль, предположение, план) меркава́нне, -ння ср.;

приня́ть в соображе́ние прыня́ць пад ува́гу, у разлі́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньняразуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтэліге́нцыя. Крыніца: лац. intelligentiaразуменне’. Значэнне ’грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай працай’ сфарміравалася раней, відаць, у польск. мове (першапачаткова inteligencja ’цямлівасць, кемнасць’), адкуль трапіла ў рус. у сярэдзіне XIX ст.; да гэтага часу рус. интеллиге́нция ўжывалася ў значэнні ’разумнасць, свядомасць, дзейнасць розуму’ (Вінаградаў, Этимология. 1964, 111–113; Шанскі, 2, I, 94). З рускай слова запазычана ў зах.-еўрап. мовы (Баравы, Путь слова, 330). У беларускай інтэлігенцыя ў пачатку XX ст. з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77). Паводле Шанскага (2, I, 94), интеллиге́нт — зваротнае ўтварэнне ад интеллигенция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густ, ‑у, М ‑сце, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

•••

Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаразуме́нне, ‑я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго‑н., выпадковая памылка. Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. Кавалёў. Чалавек змаўкаў, бялеў і тросся ўвесь, як у ліхаманцы. Гэта быў, трапіўшы сюды [у склеп] па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла. Лынькоў.

2. Адсутнасць узаемнага разумення. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Калі бацькі ясна ведаюць, што яны хочуць ад сваіх дзяцей, а дзеці — што ад іх хочуць бацькі, то тады ніякага непаразумення між імі не будзе. Грамовіч. Непаразуменне паміж сяброўкамі, як раптоўна ўспыхнула, так раптоўна і пагасла. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)