ву́лей, вулея і вулля; мн. вуллі, ‑ёў; м.
Спецыяльная скрыня невялікіх памераў або выдзеўбаная калода для пчол. Рамачны вулей. □ Па гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мерці, ‑мра; зак.
1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).
2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абджо́гаць ’высцебаць’ (Бяльк.), абджыгаць ’тс’ (Бяльк.), абкусаць (пра пчол)’ (Бяльк.). Гл. джогнуць, джгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
це́нькі, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Тонкі, вельмі тонкі. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі ценькімі каралямі. Броўка.
2. Вельмі высокі па гучанню, падобны на піск. Ценькі званочак. □ Ценькімі галасамі ад пчол звініць зямля наўкола. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́сці, асяду́, ася́дзеш, ася́дзе; ася́дзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся.
Сцены дома аселі.
Снег за ноч асеў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. слоем.
Муць асела на дно.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).
Рой пчол асеў.
4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.
Сям’я асела ў вёсцы.
5. перан. Затрымацца, замацавацца.
Радкі верша аселі ў памяці.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, паслабець.
Голас неяк асеў, прагучаў ціха.
7. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.
Чалавек змоўк, неяк асеў.
|| незак. асяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. асяда́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пару́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. што. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.
П. маўчанне.
П. сон.
2. што. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.
П. дагавор.
П. дысцыпліну.
П. граніцу (незаконна перайсці яе).
3. каго-што. Скрануць, разварушыць.
П. пчол.
П. яйкі ў птушыным гняздзе.
|| незак. паруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. парушэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза 1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абкуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; -ку́раны; зак.
1. каго-што. Абдаць каго-, што-н. дымам, духмянымі рэчывамі і пад.
А. ладанам.
А. пчол.
2. што. Зрабіць што-н. чорным, рудым ад дыму.
А. пальцы.
3. каго. Скурыць чый-н. тытунь (разм.).
4. што. Зрабіць больш зручным для курэння.
А. люльку.
|| незак. абку́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абку́рванне, -я, н. (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рой, -ю, мн. раі́, -раёў м.
1. Вялікая колькасць насякомых, якія кружацца ў паветры.
Р. мошак.
2. Сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.
Пчаліны р.
3. перан. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н.
Р. думак.
|| прым. ро́евы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і ро́йны, -ая. -ае (да 2 знач.).
Роевыя пчолы.
Ройны вулей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)