эалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
1. Устарэлая назва старажытнейшага перыяду каменнага веку (палеаліту), калі людзі выраблялі прымітыўныя каменныя прылады.
2. У геалогіі — камень з вострымі краямі, падобны на штучна апрацаваны камень.
[Ад грэч. ēōs — зара і lithos — камень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.
Гадзіннікавы м.
2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.
Дзяржаўны м.
Гаспадарчы м.
3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.
М. хімічнай рэакцыі.
|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.
1. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.
Навука і т.
2. Сукупнасць прыёмаў і навыкаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.
Авалодаць тэхнікай.
Музычная т.
Т. справаводства.
3. зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.
Рамонт тэхнікі.
Ваенная т.
|| прым. тэхні́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ато́сы, атос; адз. атоса, ‑ы, ж.
Драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добра даў «памады»,.. А напамадзіўшы калёсы, Паправіў вітыя атосы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
принадле́жность ж.
1. (состояние) прынале́жнасць, -ці ж., нале́жнасць, -ці ж.;
принадле́жность к коммунисти́ческой па́ртии прынале́жнасць (нале́жнасць) да камуністы́чнай па́ртыі;
2. (о предмете) прыла́да, -ды ж., мн. прыла́ды, собир. прыла́ддзе, -ддзя ср.; (для работы — обычно) начы́нне, -ння ср.; інструме́нт, -та м.; (снасть) снасць, род. сна́сці ж.; прыпа́сы, -саў мн.; (вещь) рэч, род. рэ́чы ж.;
канцеля́рские принадле́жности канцыля́рскія прыла́ды;
пи́сьменные принадле́жности пісьмо́выя прыла́ды;
бри́твенные принадле́жности прыла́ды для гале́ння;
принадле́жности маши́ны прыла́ддзе (для) машы́ны;
столя́рские принадле́жности сталя́рскія інструме́нты;
рыболо́вные принадле́жности рыбало́ўныя сна́сці (прыла́ды, прыпа́сы);
принадле́жности туале́та рэ́чы туале́ту;
3. (неотъемлемый признак) (неад’е́мная) прыме́та, -ты ж.; (свойство) уласці́васць, -ці ж.;
◊
по принадле́жности каму́ (куды́) нале́жыць;
обрати́ться по принадле́жности звярну́цца да каго́ (куды́) нале́жыць;
переда́ть по принадле́жности перада́ць каму́ (куды́) нале́жыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лязо ’вострая частка рэжучай або сякучай прылады’, ’лязо для галення’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), шкл. лязцо ’тс’ (Мат. Маг.). Да ле́зіва 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фуга́нак, ‑нка, м.
Вялікі рубанак, прызначаны для чыставога стругання дошак, плоскіх паверхняў. А вось калі заглянуць у кладоўку ў сенцах, там на сцяне вісяць сталярскія прылады — пілка, долаты, ляжаць на паліцыі гэблікі, фуганак. Пестрак.
[Ад ням. Fugebank.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвента́р, -у́ і -а́, м.
1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.
Спартыўны і.
Сельскагаспадарчы і.
2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.
Скласці і.
3. -у́. Прылады вытворчасці.
Сельскагаспадарчы і.
4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.
Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.
○
Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
судзі́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Пасудзіна. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы І вулляў некалькі на пчолы. Яшчэ някончаных; судзіна, Стары цабэрак, паўасміна. Колас.
2. Невялікае рачное або марское судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незара́джаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)