крэды́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача банкам грошай у доўг на пэўныя расходы з выплатай за гэта працэнтаў.

Узяць мэблю ў крэдыт.

Валютны к.

2. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

Крэдыты на будаўніцтва.

Крэдыты на сацыяльную сферу.

3. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

Палітычны к.

Карыстацца крэдытам у каго-н.

|| прым. крэды́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Крэдытныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́дка ж., в разн. знач. ски́дка;

про́даж тава́раў са ~кай — прода́жа това́ров со ски́дкой;

без ~кі на маладо́сць — без ски́дки на мо́лодость;

за́яц зрабі́ў ~ку — за́яц сде́лал ски́дку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́птам, прысл.

1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам. Шамякін.

2. перан. Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад’яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кірма́шпродаж тавараў у пэўную пару года ў вызначаным месцы’, ’шумнае, ажыўленае зборышча людзей’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Сцяшк., Мал., Грыг., Гарэц., КЭС, лаг.). Ст.-бел. кермашъ ’тс’ (з 1683 г.). З польск. kiermasz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 153). Старапольскае значэнне ’свята асвяшчэння касцёла, адпушчэнне грахоў’. Крыніцай польскай лексемы з’яўляецца с.-в.-ням. kirmesse (н.-ням. Kirchmesse) у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 154–155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручно́й

1. в разн. знач. ручны́;

ручны́е часы́ ручны́ гадзі́ннік;

ручна́я рабо́та ручна́я рабо́та (пра́ца);

ручна́я прода́жа ручны́ про́даж;

2. (о животных) сво́йскі, прыру́чаны; ручны́;

ручно́й со́кол ручны́ со́кал.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манапо́лія, ‑і, ж.

1. Выключнае права на вытворчасці продаж або промысел чаго‑н. Дзяржаўная манаполія. // перан. Выключнае права карыстання чым‑н.; перавага, першынство ў якой‑н. галіне.

2. Капіталістычнае аб’яднанне, якое ставіць сваёй мэтай панаванне ў якой‑н. галіне гаспадаркі і атрыманне максімальнага прыбытку. Капіталістычныя манаполіі ў Расіі былі цесна звязаны з царскім урадам. У краінах, якія арыентуюцца на сацыялізм, праводзіцца нацыяналізацыя ўласнасці імперыялістычных манаполій. Брэжнеў.

[Грэч. monopolia ад mónos — адзін і poleō — прадаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́зніца1, розьніца ’непадабенства, адрозненне ў чым-небудзь’, ’велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС). Укр. різни́ця, рус. ра́зница (ц.-славянізм), польск. różnica ’адрозненне’, чэш. různice ’разлад, спрэчка’, ст.-польск. różnica ’тс’, ст.-рус. розница ’спрэчка, нязгода’ (XVII ст.). Да розны (гл.).

Ро́зніца2продаж паштучна або невялікімі колькаснаму (ТСБМ). З рус. розница ’тс’ < ст.-рус. розница ’тс’ (1407 г.). Сюды ж рознічны ’звязаны з гандлем у розніцу’ (ТСБМ). Параўн. ураздроб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кірма́ш, ‑у, м.

1. Продаж тавараў, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай. Вясенні Лейпцыгскі кірмаш. □ На кірмашы будуць дэманстравацца цэнтрабежны землясос, кукурузаўборачны камбайн, трактар «МТЗ‑5 МС». «Звязда». // Вялікі святочны базар, звычайна з народным гуляннем. З ранку праз пераезд грукалі фурманкі з далёкіх сёл, кіруючыся, ў мястэчка, на нядзельны кірмаш; ішлі пешыя, несучы, хто што мае, на продаж. Навуменка. На шырокім на Мядзельскім рынку Падрывалася хрыпла катрынка — Пачынаўся вясенні кірмаш. Танк.

2. перан. Разм. Пра шумнае, ажыўленае зборышча людзей. Хлопцы не заўважылі, як з настаўніцкага пакоя ўвайшла ў клас і апынулася ў самым кірмашы іх выхавацелька. Брыль.

3. Уст. Прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры. Кожны год на Міколу манастыр наладжваў кірмаш. З усяго наваколля туды з’язджаліся паны, купцы, мяшчане .. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.

•••

Не на кірмаш, а з кірмашу хто — пра таго, чые справы ідуць у горшы бок.

[Ням. Kirmes з Kirchmesse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ски́дка в разн. знач. скі́дка, -кі ж., зні́жка, -кі ж.;

прода́жа това́ров со ски́дкой про́даж тава́раў са зні́жкай (скі́дкай);

без ски́дки на мо́лодость без скі́дкі на маладо́сць;

за́яц сде́лал ски́дку за́яц зрабі́ў скі́дку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.

В. ілюстрацыю.

В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).

2. перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).

В. лозунг.

3. перан., што. Пусціць, накіраваць.

В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).

4. што. Падняць, вывесіць.

В. сцяг.

5. што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.

В. руку ўперад.

6. што. Учыніць, устроіць (разм.).

В. жарт. В. штуку.

|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́кід, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

|| прым. выкідны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)