фармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Паказаць (паказваць) з’яву, працэс і пад. ў фармальным выглядзе.

|| наз. фармаліза́цыя, -і, ж.

Ф. апісання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незваро́тны, -ая, -ае.

1. Які не вернецца, не паўторыцца.

Незваротная маладосць.

2. Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

Н. працэс.

|| наз. незваро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глатагані́чны, ‑ая, ‑ае.

Моватворчы. Глатаганічны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гораўтварэ́нне, ‑я, н.

Працэс утварэння гор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браджэ́нне, -я, н.

1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

2. перан. Хваляванне, узбуджэнне.

Б. сярод рабочых.

|| прым. брадзі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акты́ўны¹, -ая, -ае.

1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны.

А. прапагандыст новых ідэй.

Актыўна (прысл.) працаваць.

2. Які хутка развіваецца.

А. працэс у лёгкіх.

|| наз. акты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхнало́гія, -і, ж.

Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.

Т. апрацоўкі металаў.

|| прым. тэхналагі́чны, -ая, -ае.

Т. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бактэрыяфа́гія, ‑і, ж.

Працэс растварэння бактэрый бактэрыяфагам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полімерыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс утварэння палімераў.

[Ад грэч. polymerēs — разнастайны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салетраўтварэ́нне, ‑я, н.

Утварэнне салетры. Працэс салетраўтварэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)