скато́л, ‑у, м.

Спец. Прадукт гніення бялкоў, які знаходзіцца ў кале і падае яму характэрны пах.

[Ад грэч. skatós — кал, бруд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штэйн, ‑у, м.

У металургіі — прамежкавы або пабочны прадукт, які атрымоўваецца пры плаўцы руд каляровых металаў.

[Ад ням. Stein — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́лад, -у, М -дзе, м.

Брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў, які ўжыв. для вырабу спірту, піва, квасу і пад.

Ячменны с.

|| прым. со́ладавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́га, ‑і, ДМ ‑зізе, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны асятровых рыб. Пірагі з візігай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрамяне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца. // Прадукт гэтага дзеяння. Радыеактыўныя выпрамяненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макаро́на, ‑ы, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак. // Страва, прыгатаваная з такога прадукту.

[Іт. maccheroni.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муміё, нескл., н.

Прыродны смолападобны прадукт біялагічнага паходжання, які выцякае з трэшчын скал і выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тава́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

Тавары шырокага ўжытку.

|| прым. тава́рны, -ая, -ае.

Таварнае абазначэнне.

Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару). Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́гасны, ‑ая, ‑ае.

Вытворны, не зыходны; які з’яўляецца другой, пазнейшай ступенню развіцця чаго‑н. Другасны прадукт. Другасныя сплавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газалі́н, ‑у, м.

Вадкі прадукт перагонкі нафты, які скарыстоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў ўнутранага згарання; недаачышчаны бензін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)