стушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., каго-што.

1. Спец. Тушуючы, зрабіць паступовым і непрыкметным пераход ад цёмнага да светлага. Стушаваць плоскасць.

2. перан. Разм. Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць. Час стушаваў Петрусёва гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перева́л

1. (действие — переход) перава́л, -лу м., перахо́д, -ду м.;

перева́л че́рез хребе́т назна́чен в шесть часо́в перава́л (перахо́д) це́раз хрыбе́т прызна́чаны на шэсць гадзі́н;

2. (горная дорога через хребет) перава́л, -лу м.;

3. с.-х. перава́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перасаджваць — перасадзіць (у 1, 2 знач.).

2. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспарту на другі. — Праездам я тут, перасадку раблю. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапу́ць ’частка шляху, пераход’ (паўн.-усх., КЭС), рус. паўн. перепу́ть ’дарога, шлях’, смал. ’частка шляху’. Утворана, як пераход ці перапу́да (гл.). Да пера- і пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога-н. пункта апоры.

С. зайца.

2. перан. Рэзкае змяненне чаго-н.

С. зарплаты.

С. узроўню вады.

3. Пераход ад старога якаснага стану да новага ў выніку колькасных змяненняў (кніжн.).

|| прым. скачко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. механізм (у кінаапаратуры: які скачкападобна, рыўкамі перамяшчае кінастужку пры зме́не кадраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уце́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Страта чаго‑н. у выніку выцякання, высыпання і пад. Уцечка вады. Уцечка газу.

2. перан. Перамяшчэнне, пераход на другое месца работы. Уцечка рабочай сілы. // Недазволенае распаўсюджанне якіх‑н. звестак. Уцечка інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мігра́цыя ’перасяленне насельніцтва, перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, элементаў, клетак; пераход капіталу з адной галіны эканомікі ў іншую’ (ТСБМ). З рус. миграция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое з зах.-еўр. моў (паводле дзеяслова мигрировать — з ням.) < лац. migrātioпераход, пераезд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адско́ка ’адлегласць’ (Касп., Нас., Гарэц.). Гл. скок, скочыць. Семантычны пераход незвычайны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыве́ц ’аднавокі’ (Мат. Гом.). Пераход значэння *крывы* > ’аднавокі’ агульнаславянскае. Параўн. крываокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́йсцепераход, праход’ (Нас., Байк. і Некр.). З польск. przejście ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)