навальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Атмасферная з’ява — дождж з громам і маланкай.

Ліпеньскія навальніцы.

2. перан. Грозныя падзеі.

Ваенная н.

3. перан. Бяда, небяспека.

|| прым. навальні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакрамента́льны, -ая, -ае (кніжн.)

1. Звязаны з рэлігійным абрадам, рытуальны.

Сакраментальныя словы (таксама перан.: якія гучаць, як заклінанні).

2. перан. Які замацаваўся ў традыцыі, стаў звычайным.

|| наз. сакрамента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́мра, -ы, ж.

1. Адсутнасць святла, густы змрок, цемната.

Начная ц.

2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва.

3. перан. Увасабленне зла, пакут, цемрашальства.

Перамога святла над цемрай.

|| прым. це́мраны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазво́н, -у, м.

Гукі некалькіх званоў, званочкаў.

Сталёвы п. кос (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мёртванаро́джаны, -ая, -ае.

Які нарадзіўся мёртвым.

Мёртванароджанае дзіця.

М. праект (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.

П. кавалак. 3 мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу). П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.). П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).

|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тылю́к ‘цяля’, перан. ‘малое дзіця’ (драг., Сл. ПЗБ). Заходнепалескі словаўтваральны варыянт з суф. ‑юк ад тыля́ ‘цяля’ (кам., Сл. ПЗБ). Да цяля, цялё (гл.), параўн. телу́х ‘падзыўное слова для маладой каровы’ (Растарг.), цялю́х‑цялю́х ‘тс’ (Мова Сен.), ст.-бел. теля, целя ‘цяля’, телецъ ‘бык’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́слены, -ая, -ае.

1. гл. масла.

2. Які працуе на масле.

М. абагравальнік.

3. Намазаны, насычаны маслам.

М. блін.

4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

Масленыя словы.

5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінцо́вы, -ая, -ае.

1. гл. свінец.

2. перан. Цёмна-шэры, колеру свінцу.

Свінцовае неба.

3. перан. Цяжкі.

С. удар.

Свінцовая галава (пра боль і цяжар у галаве). Свінцовае маўчанне (панурае, гнятучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

1. Смокчучы, напіцца чаго-н., уволю пасмактаць.

Н. соку.

2. перан. Уволю накурыцца (разм.).

3. перан. Напіцца п’яным (разм., груб.).

|| незак. насмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)