Перачаўра́ць ’выздаравець, пераадолець хваробу’ (Сцяшк. Сл.), ваўк. перачаўраць ’перахварэць’. Да пера- і чаўрэць ’чахнуць, чэзнуць, марнець, занепадаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перач́ос (pieraczos) ’падкураны сверб на далонях або ступнях’ (Арх. Федар.). Д&пера ’па ўсёй плошчы’ і часаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашні́порыць, перэшны́порыць ’перашукаць’ (ТС), піряшныпыріць ’перашнарыць’ (Юрч. СНЛ), навагр. перашны́прыць ’перавярнуць’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- і шны́парыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераёчыцца (піряёчыцца) ’напакутавацца’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ёчыць < ёкаць/еката́ць (гл.) ’галосіць, вішчаць працяглы час’ > ’пакутаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераблагава́ць ’пакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераблёхацца ’перабоўтацца’ (Ян.). Да пера- (гл.) і блёхацца, якое ўварылася ў выніку кантамінацыі слоў боўтацца і плёхацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераку́лам (піряку́лым) ’пярэкулам, дагары нагамі’ (Бяльк.). Ад назоўніка ⁺перакул, які ад перакуліцца. Да пера- і куляць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапа́скі (перэпаскі) ’чарга пасвіць жывёлу’ (івац., ЛА. I). Рэгіяналізм. Да пера- і паспіj. Утворана, як і перавабілі ’адведкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператоч, ператоча, ператочча ’перагародка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ператопка ’міжвузелле ў саломіне, у сцябліне расліны’ (ТС). Да прасл. *per‑(ък]ъ,. *per‑tbkja, *per‑tъkъje < *per‑tbkati > пера‑ткацьперамыкаць < пера- і ткаць, тыкаць (гл.). Сюды ж, відаць, і польск. przetok ’перахват, перарэз, перагародка’ (Варш. сл., 5), паколькі ў ім магчыма варыянтнасць вакалізма. параўн. ściek/stok і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́лкі, перэва́лкі ’канаплянае валакно, непрыгоднае на прадзіва’ (ельск., Уладз.: в.-дзв., Шатал.). Да пера- і вал5 ’тоўстая пража’ (гл.). Слова незвычайнае тым, што дзеяслоўная прыстаўка пера- далучаецца да назоўніка вал ’адыходы пры трапанні льну: грубае пачассе, ільнавалакно, куча кастрыцы’ і ’тоўстае палатно з гэтага валакна, грубая пража’ (Сцяшк. МГ; Шн. 3; Янк. 2; гродз., ваўкав., беласт., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)