стачы́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́чыць; сто́чаны; зак., што.
1. Грызучы, рыючы, пабіць на дзіркі, пашкодзіць, зрабіць непрыгодным.
Крот стачыў агарод.
2. перан. Падарваць сілы, здароўе (пра хваробу, перажыванні).
Адзінота і сум стачылі чалавека.
|| незак. сто́чваць, -ае.
|| наз. сто́чванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху, не да канца парвацца.
Вяроўка надарвалася.
2. Пашкодзіць сваё здароўе ад празмерных намаганняў.
Н. на будоўлі.
|| незак. надрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. надрыва́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пакупацца даўжэй, чым трэба; пашкодзіць здароўе празмерным купаннем. — Ану! Вылазь хутчэй з вады, каб хто з вас не перакупаўся. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.
1. гл. біць.
2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.
Ён сотні ворагаў пабіў.
3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.
У штурханні ядра ён пабіў усіх.
4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).
Град пабіў жыта.
5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.
П. талерку.
П. пасуду.
6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).
Моль пабіла паліто.
Воспа пабіла твар.
7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.
Бровы пабіла сівізна.
8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе і зму́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Трэннем, частым дакрананнем пашкодзіць скураны покрыў на чым‑н. Змуляць нагу. Змуліць каня цесным хамутом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрачы́, зраку́ць (3 ас. мн. л.), зрок (прощ. ч. адз. л.) ’пашкодзіць дурным вокам, сурочыць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. уст. зречи́ ’сказаць’, зректи́ся ’адракацца’, польск. zrzec się ’адмовіцца, адрачыся’, чэш. zříci se ’тс’, славац. zriecť sa ’тс’, в.-луж. zrěčėć ’пагутарыць, абмеркаваць, дамовіцца’, славен. izréči ’выгаварыць, выказаць’, серб.-харв. изрѐћи, ѝзрећи ’выказаць, аб’явіць’, макед. изрече ’тс’. Ст.-слав. издрешти ’выказаць’. Ст.-рус. изречи ’тс’ (XI–XII стст.). Бел. дыял. зрачы, верагодна, з jьz‑rek‑ti (корань rek‑, гл. рэч) мае асаблівае семантычнае развіццё: відаць, jьz‑rek‑ti ’выказаць’ азначала ’выказаць словы, што могуць пашкодзіць’ (параўн. таго ж кораня сурочыць), а потым наогул ’зрабіць шкоду без фізічнага ўздзеяння’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апячы́, апяку́, апячэ́ш, апячэ́; апячо́м, апечаце́, апяку́ць; апёк, апякла́, -ло́; апячы́; апе́чаны; зак., каго-што.
1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым і інш. пашкодзіць скуру; абпаліць, прычыніць боль.
А. руку.
А. крапівой ногі.
2. перан. Уразіць, усхваляваць.
Рэзкае слова апякло сэрца.
|| незак. апяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -піў, -піла́, -ло́; -пі; -піты; зак.
1. каго-што. Патраціць на выпіўку, п’янства.
П. грошы.
2. што. Пашкодзіць, страціць у выніку п’янства (разм.).
П. голас. П. талент.
|| незак. прапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прапіва́нне, -я, н. і прапіццё, -я́, н. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. адтрос, ‑трасла, ‑трасло; зак., што.
1. Моцна ўстрэсваючы што‑н., выдаліць (пыл, гразь і інш.).
2. Пашкодзіць трасеннем. Адтрэсці сабе ўсё нутро па дрогкай дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Пашкодзіць сабе скуру гарачай парай або кіпнем. Хонеў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)