плі́ца, ‑ы, ж.

1. Лопасць параходнага кола. Параход лапатаў пліцамі, часта прыставаў да крутога берага. Грахоўскі. Шлёпаюць па вадзе пліцы параходных колаў, дрыжыць ад празмернага намагання машыны палуба парахода, пеніцца за кармой вада. Сяргейчык.

2. Спец. Чарпак, пры дапамозе якога зліваюць ваду на судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гайда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Няроўны, неспакойны ход судна, самалёта, машыны і пад. у час руху. Баранцава мора вельмі неспакойнае, асабліва цяпер, увосень. Як толькі наш параход увайшоў у яго воды, пачалася гайданка. Бяганская. Гайданка аўтобуса не перашкаджае жанчынам гаварыць і гаварыць. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў ссылцы. Ссыльнае насельніцтва. □ [Рыгор Васільевіч:] — Спытаў у стрэчнага селяніна, дзе жыве ссыльны Ульянаў. П. Ткачоў. / у знач. наз. ссы́льны, ‑ага, м.; ссы́льная, ‑ай, ж. З Краснаярска адыходзіў параход, Штурхаўся, спяшаўся з клункамі народ. І з усмешкай з’едлівай жандар Ссыльным шчасця і дабра жадаў. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.

1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.

А. камень ад дзвярэй.

А. завалу і адчыніць вароты.

2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).

А. ладны кавалак сала.

А. сто тысяч рублёў.

3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.

Параход плаўна адваліў ад прыстані.

|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)

|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяздо́нны, ‑ая, ‑ае.

Непамерна глыбокі. Так загуста насыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка. [Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго. Шамякін. // Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт.

•••

Бяздонная бочка гл. бочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассячы́ сов., в разн. знач. рассе́чь; (рубя, разделить на части — ещё) разруби́ть;

р. бервяно́ — рассе́чь (разруби́ть) бревно́;

р. па́лец — рассе́чь па́лец;

парахо́д рассе́к хва́лі — парохо́д рассе́к во́лны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.

2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.

•••

Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці.

Адправіцца на той свет — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прича́ливать несов.

1. (привязывать) прыча́льваць, прывя́зваць;

прича́ливать ба́рку к бе́регу прыча́льваць (прывя́зваць) ба́рку да бе́рага;

2. (приставать) прыча́льваць, прыстава́ць;

парохо́д прича́ливал к при́стани парахо́д прыча́льваў (прыстава́ў) да пры́стані;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йнер, ‑а, м.

1. Вялікі акіянскі пасажырскі параход, які робіць рэйсы па пэўнаму маршруту. Акіянскі лайнер. □ Звычайна мы, дэлегаты Генеральнай Асамблеі, прыязджалі і ад’язджалі на вядомых англійскіх лайнерах або на французскіх ці італьянскіх параходах. Лынькоў.

2. Скарасны мнагамесны самалёт. Самалёт зрабіў тры пасадкі па маршруту і высадзіў Смірына далёка за Уралам. Там ён перасеў на камфартабельны лайнер другой лініі. Алешка.

[Англ. liner ад line — лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́сці сов.

1. в разн. знач. пересе́сть;

п. на друго́е крэ́сла — пересе́сть на друго́й стул;

п. на парахо́д — пересе́сть на парохо́д;

2. застря́ть;

бу́льба ў го́рле ~се́ла — карто́шка в го́рле застря́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)