Блэнд ’памылка’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. błąd (род. błędu ’тс’), прасл. blǫdъ; падрабязней гл. пад блудзі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́брацень ’памылка ў снаванні красён’ (Бяльк.). Ад абараціць з суф. ‑ень. У семантычных адносінах параўн. перамота ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прама́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Промах, памылка, недагляд у чым‑н. [Жэня:] — Глядзіце, каб у вас не выйшла якой прамашкі ці неасцярожнасці. Кулакоўскі. — І так прамашак багата: у адным месцы Лабановіч — Андрэй Міхайлавіч, а ў другім — Пятровіч. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аслянец: «Аслянцы старцы, Чаго вы спазьнились» (Рам.). Магчыма, ад назвы в. Аслянка на Мсціслаўшчыне ці памылка замест асляпцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лібяза ’памылка ў палатне, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання’ (Інстр. 2). Відавочна, у выніку перастаноўкі з блізка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мэркамэ́нты ’клопаты, турботы’ (Бяльк.). Відаць, скажонае польск. mankament ’брак, недахоп, памылка, загана, хіба’, якое з італ. mencamento ’недахоп, дэфект, парушэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Псот ’асот’ (драг., ЛА, 1). Калі гэта не графічная памылка, то, хутчэй за ўсё, іранічная кантамінацыя асот і псота, псоціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы. Галавач. // Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скажэ́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скажаць — сказіць і стан паводле знач. дзеясл. скажацца — сказіцца.
2. Змяненне, якое скажае што‑н.; няправільнасць, памылка. Грубыя скажэнні ў тэксце. □ У інтэрмедыях часта непаслядоўна, са скажэннямі перадаваліся асобныя фанетычныя і граматычныя рысы беларускай мовы. Шакун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́сціся сов., в разн. знач. вкра́сться;
у тэкст укра́лася памы́лка — в текст вкра́лась оши́бка;
укра́ўся ў душу́ страх — вкра́лся в ду́шу страх
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)