штука́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Уст. Рабіць, паказваць фокусы ​2.

2. Займацца штукарствам, быць штукаром (у 2, 3 знач.).

3. З вялікім стараннем рабіць што‑н.; завіхацца каля чаго‑н. Дома жонка ля пліты штукарыць. Макаль. Бы[ццам] для забаўкі [Антон] штукарыў, а цяпер і самому люба зірнуць на .. [пеўнікаў над франтонам], бо надаюць будынку закончанасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл^., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пісані́на, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Тое, што напісана. Трэба, аднак, узяць у рукі гэтых газетных пісак, якія так недарэчы выступаюць са сваёй пісанінай. Лынькоў. Кастусь не пайшоў бы да Кудрынскага: няёмка ісці на кватэру і боязна паказваць сваю пісаніну. С. Александровіч. Зноў жа такі, седзячы крукам на праўцы чужой пісаніны, нічога свайго не напішаш. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрасі́цца, упрашуся, упросішся, упросіцца; зак.

Разм. Настойліва просячы, дамагчыся чаго‑н. Ноч [хлопцы] .. не спалі ад страху. А раніцай упрасіліся на калгасную машыну і, прыехаўшы ў мястэчка, расказалі.. пра ўсё, што ўбачылі ў былым партызанскім лагеры... Нядзведскі. Па дарозе [сяржант] упрасіўся не паказваць яго ўрачам, а перавязаць самой [Марыі] і сказаць камандзіру роты, што служыць можа. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.

2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.

3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусII прям., перен. (ловкий приём, трюк) фо́кус, -са м.;

пока́зывать фо́кусы пака́зваць фо́кусы;

без фо́кусов! без фо́кусаў!;

выки́дывать фо́кусы разг. стро́іць фо́кусы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недасве́дчанасць, ‑і, ж.

1. Адсутнасць ведаў, звестак аб кім‑, чым‑н. Недасведчанасць у пытаннях мастацтва. □ Мы не ведалі, як у нас на заводзе з ліццём, але сваю недасведчанасць паказваць не збіраліся. Б. Стральцоў.

2. Адсутнасць, недахоп жыццёвага вопыту. Наіўны ідэалізм, што некалі грэў іх юнацкія душы, быў адкінуты самім ходам жыцця, як толькі па змену недасведчанасці прыйшло веданне. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі. Кулакоўскі.

3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні. Шчарбатаў.

4. Зал. да маскіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́звацца несов.

1. пока́зываться, появля́ться;

2. мере́щиться, каза́ться;

3. страд. пока́зываться; ука́зываться; обнару́живаться; изобража́ться, отража́ться; предъявля́ться; см. пака́зваць;

на во́чы не п. (не папада́цца) — на глаза́ не пока́зываться (не попада́ться)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наведваць, наведвацца, даведвацца, адведваць, праведваць, завітваць / часта: часціць; заяўляцца, патыкацца (разм.) / часта: учашчаць (разм.); удавацца (абл.); заглядваць, заглядаць (перан.) □ паказваць вочы, паказваць нос, патыкаць нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)