фі́стула, ‑ы, ж.

У медыцыне — свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

фістула́, ы́, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Вельмі тонкі голас; фальцэт. — Гэта чаму ж? — сарваўся на фістулу Варушка, у якога аж перасохла ў горле. Карпаў.

[Лац. fistula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзем, -е́дзеце, -е́дуць; пад’е́дзь; зак.

1. да каго-чаго. Едучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

П. да гаража.

2. пад што. Едучы на чым-н., трапіць куды-н., пад што-н.

П. пад мост.

3. Прыехаць (звычайна па справе, ненадоўга; разм.).

Вы едзьце цяпер, а я пад’еду пазней.

4. перан., да каго. Падлізацца, дабіцца чаго-н. хітрасцю, ліслівасцю (разм.).

П. да начальства.

|| незак. пад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пад’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мы́йніца1 ’начынне для мыцця’ (горац., Др.-Падб., Нас.). З польск. myjnica ’таз’. Пазней развілося значэнне ’рукамыйнік’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аддзялённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.

2. у знач. наз. аддзялённы, ‑ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазні́цца, пазнюся, познішся, позніцца; незак.

1. З’яўляцца пазней вызначанага часу. Пазніцца на заняткі. □ [Ядзя:] — Заўтра новы дом пачынаем будаваць. Вось ранічкай і прыходзь сюды. Ды глядзі не пазніся. Асіпенка. Была ўжо глыбокая восень, але снег па нейкіх прычынах пазніўся. Ігнаценка.

2. Выконваць што‑н. пазней, чым трэба, чым прызначана. Пазніцца з выкананнем плана. Пазніцца з сяўбой. □ Васіль меў намер прайсці яшчэ раз папярэдзіць брыгадзіраў, каб яны не пазніліся з выездам брыгад на працу. Шамякін.

3. Затрымлівацца дзе‑н. — Толькі ты не пазніся там вельмі. Сам ведаеш — ваенны час, ноччу і з горада могуць не прапусціць, — папярэдзіў .. [Роўду] Бондар. Машара. — Збегай, — згадзіўся Міканор, — толькі не пазніся, завідна прыходзь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мак і зні́мак, ‑мка, м.

Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. □ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасля́, пасле́, по́сля, посля́, по́слі, по́сле, пысьля́ ’потым, пазней некаторага тэрміну’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян., ТС). Укр. після́, ст.-укр. послі, опослі, рус. (о)после, (о)посля, пасля́, ст.-рус. послѣ, серб.-харв. послије, после, посли, макед. после. Прасл. poslě можна успрымаць як скарочаны варыянт слова poslědь, якое да след (гл.) (ESSJ SG, 1, 201–203). Іншыя версіі: з po‑sь‑lě (Сабалеўскі, РФВ, 66, 401) ці з pos‑lě, як pos‑děпазней’ (Лось, RS, 4, 244), здаюцца менш імавернымі. Сюды ж по́слячыпазней’ (нясв., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) з узмацняльнай часціцай ‑чы (Карскі 2-3, 71; ESSJ SG, 1, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бенефі́цый, ‑ю, м.

Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам] — любімцам каралі ў большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.

[Лац. beneficium — дабрадзейства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм.

1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік. Шамякін. Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах. Асіпенка.

2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́рхі- ўзмацняльны прэфікс, першапачаткова ў грэчаскіх словах са значэннем ’старшы, галоўны’; параўн. яшчэ ст.-рус., пазней ст.-бел. архидиаконъ, архиепископъ, архимандритъ, архистратигъ, архисинагогъ (Гіст. лекс., 121; Гіст. мовы, 1, 307; Працы IM, 7, 144, 147, 224, дзе даюцца і вытворныя), частка з якіх пазней выпала (Шакун, Гісторыя, 277). На беларускай глебе ўтвораны гібрыдныя словы тыпу архідурны, архіразумны, архімільянер. Гіст. мовы, 1, 134, 229; Фасмер, 1, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)