дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачу́ціць ’прывесці ў прытомнасць, ажывіць’ (КСП, Сцяц., Сцяшк.), ачу́ніцца ’апрытомнець’ (Янк. I), укр. очу́тити ’прывесці ў прытомнасць’, рус. тул. ачю́тытца ’апрытомнець’, польск. ocucić ’прывесці ў прытомнасць’, ц.-слав. ощутити ’адчуць’, ст.-слав. оштоутитипазнаць, адчуць’. Звязана чаргаваннем галосных з ачнуцца; прасл. ot‑jutiti (), шляхам дэкампазіцыі ўспрынятае як o‑tjułiti (); адпавядае літ. atjaũsti ’спачуваць’ ад jaũsti, jaučiù ’адчуваць’, гл. Махэк, Studie, 41. Няроднаснае да чуць, чую, бо ў апошнім ч‑ мае праславянскі характар, а не з tj‑, гл. Фасмер, 3, 179; Слаўскі, 1, 108. Формы з націскам на канцы развілі значэнне ’апынуцца’, параўн. ачуці́цца ’аказацца, апынуцца’, укр. очути́тися, рус. очути́ться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

айце́ц, айца, м.

Уст.

1. Служка культу.

2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.

•••

Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.

Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Пазнаць што‑н., атрымаць уяўленне аб чым‑н. Я пазнаўся з тайнамі юнацтва. Гілевіч. // Адчуць на ўласным вопыце, зведаць. Пазнацца з бядою. Пазнацца са славаю.

2. Добра пазнаёміцца з кім‑н., падружыцца. Пазнацца з суседзямі. □ Толькі два дні прайшло, Шэмет не паспеў яшчэ ні сам добра агледзецца, ні з людзьмі пазнацца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнава́ць несов.

1. узнава́ть, признава́ть; (устанавливать тождество кого-, чего-л.) опознава́ть;

2. филос. познава́ть;

3. (переживать) познава́ть, испы́тывать, изве́дывать, претерпева́ть;

4. (получать истинное представление) познава́ть, узнава́ть;

1-4 см. пазна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испыта́ть сов.

1. вы́прабаваць (каго, што), праве́рыць (каго, што), зрабі́ць іспы́ты (каму, чаму); (исследовать) дасле́даваць;

2. (что — изведать) зазна́ць, зве́даць; (претерпеть — ещё) перане́сці; (почувствовать — ещё) адчу́ць; (пережить) перажы́ць; (узнать) пазна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атлёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся. Брыль. [Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт! Бажко. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычаса́ны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

2. у знач. прым. З расчасанымі, прыведзенымі ў парадак валасамі. [Пятро] быў паголены, прычасаны, і .. Люба ўжо без агіды пазірала на яго. Марціновіч. А цяпер [Рыгора] — не пазнаць: чысценькі, беленькі, у новым гарнітуры, у чорным капелюшы, у манішцы. Прычасаны, прыгладжаны, гасцінны, далікатны! Гартны.

прычаса́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што, у кім-чым і каго-што. Пазнаць па знешніх прыметах.

П. у сустрэчным старога знаёмага.

Я яе ледзь прызнала: так яна пастарэла.

2. што. Дапусціць рэальнасць, наяўнасць чаго-н., згадзіцца лічыць законным што-н.

П. чые-н. правы.

П. свае памылкі.

3. каго-што кім-чым або за каго-што. Палічыць, зрабіць якое-н. заключэнне пра каго-, што-н.

П. сваім важаком (за важака). Урач прызнаў яго здаровым.

П. факты правільнымі.

4. каго-што. Ацаніць каго-, што-н. па заслугах.

Яго творчасць спачатку не прызналі.

|| незак. прызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і са злучн. «што».

Разм.

1. Адчуць, пазнаць па паху. [Сёмка] так прапах сосам, што яго можна было за паўвярсты носам знюхаць. Колас. [Хорт] пацягнуў носам і зараз знюхаў зайца. Гарэцкі.

2. перан. Даведацца пра што‑н.; пранюхаць. [Паўліпка:] Што ж гэта нешта татавага зяця так позна ні слуху, ні духу? Ці не знюхаў ён, што ў мяне пасагу нямашака? Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)