дэмаго́гія, ‑і, ж.

Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі. «Полымя». Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда. «Полымя». // Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома. Навуменка.

[Грэч. dēmagōgía.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́трыкі, ‑аў; адз. няма.

Хітрыя прыёмы, выверты. Усур’ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю. Бялевіч. [Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл. Навуменка. // Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары. Кірэенка. [Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. Краўчанка. // Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дуда́ ’дуда, дудка’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). *Duda, *dudъka вядома ва ўсіх слав. мовах (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 146) і з’яўляецца старым утварэннем гукапераймальнага характару. Сюды адносяцца і дзеясловы *dudati, *dudeti (у тым ліку і бел. дудзець), *duditi (параўн. і бел. дудзіць), якія маюць прасл. характар (гл. у Трубачова, там жа, 147). Таксама прасл. словам можна лічыць і *dudarь (параўн. і бел. дуда́р). Магчыма, сюды адносіцца і бел. ду́ды ’жарты, падман’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.

1. звычайна мн. (інтры́гі, ‑рыг). Скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму‑, чаму‑н.; нагаворы, падкопы. Інтрыгі міжнароднай рэакцыі. □ Не менш бязлітасна зрабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі. Алексютовіч.

2. Сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння. У бытавой драме і камедыі Галубок здзіўляў жывасцю дзеяння, дынамічнасцю і майстэрствам інтрыгі. Гіст. бел. сав. літ.

3. Нядоўгая любоўная сувязь. Любоўная інтрыга.

[Фр. intrigue.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхава́ць сов.

1. (спрятать тайком) припря́тать;

п. запа́лкі ад дзяце́й — припря́тать спи́чки от дете́й;

2. (с целью запасти, сохранить) припря́тать, прибере́чь;

п. крыху́ гро́шай — припря́тать (прибере́чь) немно́го де́нег;

3. (не обнаружить) прикры́ть, скрыть;

п. падма́н — скрыть обма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зре́ние ср. зрок, род. зро́ку м.;

обма́н зре́ния падма́н (ілю́зія) зро́ку;

име́ть сла́бое зре́ние мець дрэ́нны зрок;

потеря́ть зре́ние стра́ціць зрок, асле́пнуць;

по́ле зре́ния по́ле зро́ку;

то́чка зре́ния пункт по́гляду (гле́джання);

под угло́м зре́ния з пу́нкта по́гляду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъ ’каварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫкападман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клім ’злодзей’ (Рам.). Параўн. польск. klimkować, klinko‑ wać, klinikiem rzucać ’падманваць, ашукваць’. Зафіксавана ўпершыню ў помніках на беларускай моўнай глебе (Будны, XVI ст.). Паводле Брукнера (234), гэтыя выразы ўзніклі ў сувязі з дыскусіяй аб аўтэнтычнасці твораў папы Клімента I. Супраць Слаўскі (2, 225), які лічыць, што klimkować звязана з кипъкъ: klinkiem > klimkiem. Пры гэтым прыводзяцца такія паралелі: бел. клінокпадман’ (у выразе клінкі падбіваць). Аналагічныя фразеалагізмы ёсць і ў іншых славянскіх мовах (гл. клшокз). На карысць гэтага тлумачэння сведчыць, паводле Слаўскага, варыянт klinkować. Калі гэта версія справядлівая, трэба лічыць лексему клім як рэзультат зваротнага словаўтварэння ад klimkować.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск. maszyna, якое з франц. machinę ’тс’. Апошняе праз лац. machina ўзыходзіць да ст.-грэч. дар. μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг. машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыві́д ’здань’ (ТСБМ), з далейшым семантычным развіццём — ’спалох’ (Інстр. 3), ’знешні выгляд’ (астрав., Сл. ПЗБ). Наўрад ці назоўнік з’яўляецца прэфіксальным працягам від1 (гл.); хутчэй ад прыві́дзіцца ’ўявіць’, прыві́джвацца ’здавацца’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), прывіжа́цца ’тс’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне да і́дзіцца < ві́дзець ’бачыць’ (гл.), параўн. ст.-слав. привиденье ’мара, мроя’ (Ст.-бел. лексікон), привижеватися ’марыцца, мроіцца’ (там жа), рус. привиде́ние ’прывід’, при́виды ’здані, прывіды’, приви́деться ’памыліцца, падмануцца’, привида́ться ’здацца; прысніцца’, привиже́ние, привижде́ние ’прывід, здань’, укр. при́вид ’прывід, здань; няясныя, ледзь акрэсленыя контуры, ілюзія’, при́ви́ддя ’прывід, здань’, при́видки ’прывіды, здані’, приви́дітися, приви́джуватыся ’уявіцца, здацца, прымроіцца’; параўн. таксама серб.-харв. прѝвидити се ’здацца, уявіцца’, привид ’ілюзія, падман зроку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)