Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазапада́ць, ‑ае; зак.

1. Абваліцца ўнутр чаго‑н. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі, падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі. Скрыган.

2. Падаючы, заваліцца куды‑н. — пра ўсё, многае.

3. Уваліцца, стаць упалым — пра ўсё, многае. Шчокі пазападалі. □ Поўсць на.. [мядзведзі] звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэментаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.

3. у знач. прым. Спец. Падвергнуты цэментаванню. Цэментаваная шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

1. Скаліць, аскальваць. Гаспадар спачувальна шчэрыць рот. Савіцкі. Аўчарка гыркала, шчэрыла зубы, рвалася да дрэва. Шыловіч. / у перан. ужыв. Стаю І на мяне падлога шчэрыць Крывыя, праржавелыя цвікі. Бураўкін.

•••

Шчэрыць зубы — тое, што і скаліць зубы (гл. скаліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парке́т ’невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых парод дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу; падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур’ (ТСБМ). З рус. парке́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Parkett з франц. parguet ад parc (гл. парк) (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праекціро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца праектаваннем ​1, праекціроўкай. [Паходня] доўга і прыдзірліва раіўся з праекціроўшчыкамі, забракаваў не адзін праект, а потым, у час будаўніцтва, не было дня, каб не з’яўляўся тут, не назіраў, як растуць сцены, як крыецца дах, як кладзецца падлога, устаўляюцца вокны і дзверы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́ля ’сплецены з лазы памост (у ваўкаўні)’ (Маш.), сте́ля ’рад укладзеных снапоў у стажку’ (пруж., Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр. сте́ля ’столя’, дыял.падлога’, рус. стель ’столя’, чэш. дыял. steľ ’падсцілка’, славен. stélja ’тс’, харв. stȅlja ’напаўняльнік для сядла’. Да сцялю, слаць; гл. Фасмер, 3, 753; ЕСУМ, 5, 297; Бязлай, 3, 316.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рошт ’рыштаванне’, ’вышкі, насціл’, ’рашотка, часовая падлога’, ’кладкі на высокіх калках, калодках, па якіх ходзяць у паводку’, ’памост на дрэве для борці’, ’падмосткі з яловых галін для спання на зямлі’ (ТС, ПСл), роштоваць ’падымаць на памост, падмошчваць’ (ТС). Ст.-бел. роштъ ’каласнік’ (1593 г.) — са ст.-польск. roszt < ням. Rost (Булыка, Лекс. запазыч., 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нефарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

Не пакрыты фарбай. Нефарбаваная, даўно не мытая падлога была ўся ў плямах і насіла на сабе сляды рознага бруду. Колас. Новая мэбля, нефарбаваная, простая,.. была дасціпна парасстаўлена на сваім месцы. Чорны. // Не апрацаваны ў фарбавальным растворы. [Чэся] была адзета па суровай модзе ваеннага часу: у світ[э]ры і спадніцы, вязаных з нефарбаванай воўны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пле́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Верхняя расшыраная частка чаго‑н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад. Мяне.. прыцягнула вузкая паласа падлогі.. Нават не сама падлога, а чорныя плешкі цвікоў. Савіцкі. Па тым месцы, дзе .. вісеў [партрэт], тырчалі пабеленыя плешкі трох цвічкоў, некалі ўбітых трохкутнікам. Кулакоўскі.

2. Верхні канец караняплода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)