вы́стукаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Разм. Перадаць, паведаміць што‑н. умоўнымі стукамі. Выстукаць тэлеграму.

2. Выканаць што‑н. рытмічным стукам. Выступаць матыў песні.

3. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па паверхні цела даследаваць стан унутраных органаў чалавека. Доктар выступаў хворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вешчанец, маг. вешчаніц ’званочак скучаны, Campanula glomerata L.’ (Кіс.). Іншыя разнавіднасці Campanula L. на Беларусі называюцца яшчэ званкі, званкі лугавыя, званок, звонка (Кіс.) і звязаны, такім чынам, са словам звон ’царкоўны звон, у які білі, калі трэба было паведаміць нейкую вестку’. У такім разе вешчаніц — гэта семантычны перанос, паводле формы, з лексемы звон ’царкоўны звон’ → ’званочак’ у дэмінутыўным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паведамля́ць (каму; без доп.) несов.

1. извеща́ть (кого), уведомля́ть (кого); сообща́ть; оповеща́ть (кого);

2. (давать какие-л. сведения) осведомля́ть (кого), сообща́ть;

1, 2 см. паве́даміць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

1. Скончыць пісаць што‑н.; напісаць да якога‑н. месца. Дапісаць пісьмо. Дапісаць кнігу да сярэдзіны.

2. Дадаць да напісанага; прыпісаць. А ў канцы дапісалі: «Рады паведаміць вам такую навіну». Якімовіч. [Акцызнік] ведаў і другое — у ведамасці ўсё можна дапісаць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назва́ць¹, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго-што.

1. кім-чым. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.

Н. дачку Святланай.

Н. вуліцу Акадэмічная.

2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.

Хлопец назваў сваё прозвішча.

3. Паведаміць, аб’явіць.

Ён назваў неверагодную лічбу.

4. Вызначыць, ахарактарызаваць.

Ну як н. такі ўчынак?

|| незак. называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. называ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доложи́тьI сов.

1. далажы́ць; (сообщить) паве́даміць;

2. вводн. сл. сказа́ць;

э́то, я вам доложу́, зре́лище гэ́та, я вам скажу́, відо́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -каза́ў, -за́ла; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

П. змест паэмы.

2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

П. дома ўбачанае ў горадзе.

Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.

3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

П. усе навіны.

|| незак. перака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перака́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; што, аб чым, пра што або са злучн. «што» і без дап.; зак.

Паведаміць, сказаць аб чым‑н. адкрыта, катэгарычна. Заявіць аб сваім намеры. □ Даведаўшыся ад Міхася, што ён .. збіраецца ў Адэсу, старая заявіла: — І я паеду з мужыкамі. Не кожны дзень такое бывае. Б. Стральцоў. — Трэба зразумець, хто намі кіруе і чаму, трэба голасна заявіць аб сваім праве і падтрымаць гэтае права сілаю. Колас. // Паведаміць у якія‑н. органы. Заявіць у міліцыю. □ Праз хвілін дзесяць .. [Міхал] быў ужо ў сельсавеце і заявіў, што бачыў каля рэчкі труп. Чорны. [У Зосі] зусім даспявае намер: «Усё роўна ж заяўлю. Скажу заўтра ў хаце, што пайду бацькі даведацца, а сама пайду і заяўлю». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апаве́дацьпаведаміць’ (Гарэц., Жд.). Рус. опове́дать, польск. opowiadać, чэш. opověděti, славац. opovedať, в.-луж. wopowědać, н.-луж. wopowědaś, серб.-харв. опо̀видети ’тс’. Ст.-бел. оповедити з XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 55). Магчыма, агульнаславянскае ўтварэнне з коранем *věd‑ і дзвюма прыстаўкамі *o‑ + *po‑; не выключана, што тут і новаўтварэнні на базе агульнай формы з прыстаўкай *po‑ (прычым на пашырэнне значэння ў некаторых мовах магла ўплываць пэўная мова, напр., чэшская).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і без дап. Утварыць стук; паведаміць што‑н. умоўным стукам. // без дап. Прайсці, прабегчы са стукам. Па калідоры прастукаў абцасамі суседскі хлопчык. Корбан.

2. каго-што. Даследаваць стан унутраных органаў пры дапамозе лёгкага пастуквання (пальцамі ці малаточкам) па паверхні цела; выстукаць. Прастукаць хвораму грудзі.

3. што і без дап. Стукаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)