біямеха́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.

[Ад грэч. bíos — жыццё і механіка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнемо́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

[Ад грэч. mnēnomiká — майстэрства запамінання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піратэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

[Ад грэч. pýr — агонь і слова «тэхніка».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрамеха́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Галіна электратэхнікі, якая займаецца пабудовай і эксплуатацыяй электрарухавікоў, электрамашын, механізмаў, што працуюць на электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оптаэлектро́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінахро́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Кінафільм або кіначасопіс пра падзеі бягучага грамадскага жыцця. // Жанр кінамастацтва, звязаны з узнаўленнем такіх падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлемеха́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнематэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

1. Тое, што і мнемоніка.

2. Эстрадна-цыркавы жанр — адгадванне назвы прадметаў пры дапамозе адпаведнага шыфра.

[Ад грэч. mnēmē — памяць і téchnē — майстэрства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальванатэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асаджэння металу з раствору яго солей пад уздзеяннем электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геабата́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Навука аб пашырэнні і размеркаванні раслін на паверхні Зямлі ў залежпасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)