шасцяры́к, ‑церыка, м.

1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.

2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.

3. Запрэжка ў шэсць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мутасок ’учкур у портках’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. тул. муто́взок, мутовзо́к, варон. муто́зак, муто́вузок, азерб. муто́зик, пенз. мутове́зок, пск. мутовязь ’вяровачка, тоўстая нітка’ — усе (і іншыя) з motovǫzь. Да мата́ць і вузел (гл.). Гл. яшчэ мутавя́з, мату́з.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матарэйка ’прылада ў самапрадцы, якая круціць нітку і намотвае на шпульку’ (Бяльк.). Утворана ад матор (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ěja. Гэта частка калаўрота з’яўляецца «асноўнай»: тут прадзецца нітка, намотваецца на шпульку, таму і выкарыстай суфікс nomen agentis (Слаўскі, SP, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падвоіць.

2. Павялічаны ўдвая; двайны. Падвоеная цана. Падвоены каравул. // перан. Значна павялічаны, узмоцнены. Падвоеная пільнасць. □ Часам.. [Валодзя], чым-небудзь забавіўшыся, забываў, што яму трэба рабіць, а ўспомніўшы, прымаўся за гэта з падвоенай энергіяй. Ракітны.

3. у знач. прым. Які складаецца з двух аднародных прадметаў; здвоены. Падвоеная нітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

В. з лодкі.

Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

Заяц выскачыў з кустоў.

В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.

Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

В. са сваёй прапановай.

Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.

Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

Агонь выцягнуўся доўгай паласой.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.

4. Вырасці, стаць высокім.

Хлопчык за лета выцягнуўся.

5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

В. на канапе.

6. Стаць прама, выпраміцца.

В. перад камандзірам.

|| незак. выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́філь ’абрыс, від збоку (твару, прадмета)’, ’вертыкальнае сячэнне прадмета, від, форма’ (ТСБМ). Запазычанне з зах.-еўрап. моў (параўн. франц. profil, ням. Profil) праз польск. profil або рус. про́филь ’тс’. Крыніцай слова з’яўляецца італ. profilio ад filo ’лінія, паласа’, лац. fīlumнітка’ (гл. Фасмер, 3, 384, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдёргиваться

1. (из отверстия) вышмо́ргвацца, выця́гвацца, выска́кваць, выпада́ць;

ни́тка выдёргивается из иглы́ ні́тка вышмо́ргваецца (выця́гваецца, выска́квае, выпада́е) з іго́лкі;

2. страд. вырыва́цца, выдзіра́цца; выскуба́цца; вышмо́ргвацца; выця́гвацца; см. выдёргивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да скласці (у 1–5, 10–13 знач.).

2. Быць састаўной часткай чаго‑н.; утвараць сабой што‑н. Большую частку яго [Паўловіча] спадчыны складаюць гумарыстычныя вершы і жарты, напісаныя на матэрыяле анекдотаў пра селяніна. Казека. Аснову рэпертуару Ланскага хору складаюць народныя песні і творы савецкіх кампазітараў. «ЛіМ». Маленькія завушніцы і нітка яркіх пацерак на шыі складалі яе [Каці] ўпрыгожанне. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лігату́ра 1, ‑ы, ж.

Спец. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей. // Прымесь медзі ці волава да золата, серабра або плаціны для надання ім большай цвёрдасці.

[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]

лігату́ра 2, ‑ы, ж.

Спец.

1. Абазначэнне адным пісьмовым знакам дзвюх ці больш літар.

2. Знак у выглядзе дугі, які звязвае дзве аднолькавыя ноты.

[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]

лігату́ра 3, ‑ы, ж.

Спец. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі. Налажыць лігатуру. Зняць лігатуру.

[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)