даня́ць, дайму, доймеш, дойме; заг. даймі; зак., каго-што.

Вывесці з раўнавагі, не даючы спакою; змучыць, дапячы. Холад даняў. □ Бо кожны выслужыцца хоча: Адно гаворыць табе ў вочы, Але другое ў мыслях мае, І ўжо здарэння не мінае На чым хоць-небудзь зло спагнаць, Як мае быць цябе даняць. Колас. Як дайме ліха, прарэжуцца зубы. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́змах ’размах’ (ТС). Націск на ро́ пад уплывам укр. ро́змах ’тс’. Да разма́х, разма́хваць ’махаць чым-небудзь то ў адзін, то ў другі бок’, размаха́ць ’расхістаць, разгайдаць’ < прасл. *orz‑maxъ < прасл. *orz‑maxati/mavati/majati (рус. размах, польск. rozmach, н.-луж. і в.-луж. rozmach, чэш., славац. rozmah, славен. razmàh, балг. разма́х) > раз- (роз-) і маха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражицца ’ганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надара́жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражы́цца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надорижа́ваться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражня́ться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агле́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

1. Агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт. С. Александровіч. — А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік. Дубоўка.

2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

согла́сие ср.

1. зго́да, -ды ж.;

дать согла́сие на что́-л. даць зго́ду на што-не́будзь;

жить в согла́сии жыць у зго́дзе;

прийти́ к согла́сию прыйсці́ да зго́ды;

в согла́сии у адпаве́днасці (з чым), паво́дле (чаго), зго́дна (з чым);

в согла́сии с пра́вилами у адпаве́днасці з пра́віламі, паво́дле пра́віл, зго́дна з пра́віламі;

2. (соразмерность) зла́джанасць, -ці ж.; (гармония) гармо́нія, -ніі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Пакрыць слоем фарбы, мазі. Замазаць надпіс чарнілам. □ — Хоць бы замазаў чым-небудзь, а то зусім яшчэ свежая метка. Брыль.

2. Заляпіць чым‑н. вязкім, ліпкім. Дзіркі ў сценах жанчыны замазалі глінай і вапнай. Маўр. Лапко паправіў печ, акуратна замазаў яе зверху. Колас.

3. перан. Разм. Знарок прыкрыць, схаваць, затушаваць. Замазаць недахопы. □ — [Валодзя] заяву на мяне падаў, думае гэтым свае грахі замазаць, — сказаў каваль. Чорны.

4. Забрудзіць, запэцкаць. Замазаць рукі ў фарбу.

•••

Замазаць рот каму — прымусіць маўчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак., чым.

Добраахвотна пазбавіць сябе чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. на карысць каго‑, чаго‑н. І ўжо сама гэтая бескампраміснасць і паслядоўнасць у адстойванні сваіх намераў, немагчымасць паступіцца самай малой часцінкай праўды, схібіць хоць бы ў прыватных рэчах пэўным чынам гарантуюць лірычнага героя ад дробязнасці. Бугаёў. Для блізкага чалавека Іван можа нават і паступіцца чым-небудзь, а калі гэты чалавек яшчэ хоць трохі для чаго карысны, то яму Тхорык можа і зорку з неба дастаць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіна́ць 1, незак. тр. да прыпя́ць ’прыхіліць; прымацаваць; зачыніць’ (ТСБМ) < пяць, пну (гл.). Сюды ж прыпіна́нне ’прывязванне’ (Байк. і Некр.), прыпіна́цца ’прыціскацца’ (тамсама). Укр. припи́ночка ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’.

Прыпіна́ць 2 ’настойваць узяцца за што-небудзь’; ’папракаць, упікаць, рабіць вымовы’ (Нас., Байк. і Некр.; шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж назоўнікі прыпіна́нне ’выгаворванне, упіканне’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпі́нкі ’папрокі’ (Нас.). Рус. кур. припина́ть ’прыгнятаць, уціскаць’, укр. припина́тися ’чапляцца з чым-небудзь да кагосьці’. Пераноснае значэнне дзеяслова прыпінаць 1 (гл. папярэдняе слова); несумненна, паўплывала і семантыка дзеяслова ўпікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыга́рка, прыга́ркі ’падгарэлае месца на чым-небудзь печаным, смажаным, вараным (у печы, духоўцы)’ (Мік., Шат., Вешт., Жд., ТСБМ; бых., Сл. ПЗБ; Жыв. НС, ЛА, 4), прыга́рак, прыга́рок, прыга́ра ’тс’ (Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 4), пры́гаркі, прыга́ркі ’тс’ (лун., Шатал.; Растарг.). Аддзеяслоўны назоўнік ад прыгарэ́ць < гарэ́ць (гл.); параўн. рус. прига́рка ’падгарэлая ежа; падгарэлая скарынка бульбы, хлеба і пад.’, пск. прига́рок ’падгарэлая ежа; падгарэлыя часцінкі ў ёй’, укр. пригара, при́гарок ’падгарэлыя часткі стравы’, палес. прига́рка ’прыгарэлая плёнка на малацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)