ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы. Колас. Абыякавасць, пасіўнае назіранне за падзеямі ўласцівы для натур бязвольных. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае поўную, нармальную цэннасць (пра грошы, валюту). Паўнацэнная валюта.

2. Які мае ўсе неабходныя прыкметы, якасці. Паўнацэнныя кармы. Паўнацэнны твор. □ Але ўжо такая была натура ў Янкі: паўнацэнным чалавекам ён адчуваў сябе толькі тады, калі знаходзіўся ў коле сваіх сяброў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. Лынькоў.

2. Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі. Дуброўскі.

•••

Цыганскі дождж гл. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

естество́ ср.

1. (основная сущность) книжн. і́снасць, -ці ж.; (существо) су́тнасць, -ці ж.;

2. (природа, всё живое) уст. прыро́да, -ды ж., нату́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.

2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.

•••

Заячая губа гл. губа.

Заячая душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Бядуля.

2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. Пестрак. [У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрабава́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць патрабавальнага. Патрабавальнасць да людзей і гаспадарлівая натура склаліся ў Дарафея Іванавіча таму, што ён рана пачаў працаваць у калгасе. Дуброўскі. Да друкаванага слова К. Чорны адносіўся з вялікай пашанай, а таму і з высокай патрабавальнасцю. Літаратар не можа, не мае права быць абыякавым да таго, што выходзіць з-пад яго пяра. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супярэ́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе супярэчнасці (у 1 знач.). Супярэчлівыя паказанні. Супярэчлівыя пачуцці. □ Даволі доўгі час пра Саўку не чуваць было нічога... Аб ім хадзілі супярэчлівыя чуткі. Колас. У паэме «Лясун» [А. Лойкі] лірычны герой — больш складаная, супярэчлівая натура. Арочка. Фарміраванне творчых індывідуальнасцей у гушчы самадзейнай паэзіі — гэта складаны і супярэчлівы працэс. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)