пацямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць цёмным, цямнейшым. Пацямнеў і неўзабаве сышоў снег. Васілеўская. Твар .. [камандзіра] асунуўся, пацямнеў, зарос за час блакады густой барадой. Шамякін. // Стаць змрочным, хмурным. Андрыян пацямнеў, як хмара, нічога не сказаў, толькі бліснуў позіркам спадылба і ўхапіўся за рычагі. Марціновіч.
2. безас. Пра наступленне змроку, цемнаты. Яшчэ доўга да вечара захмарыла ўсё, пацямнела навокал. Мележ.
•••
У вачах пацямнела — памутнела ў вачах ад стомы, болю, хвалявання і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блака́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой‑н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.
3. Выключэнне функцыі якога‑н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.
[Англ. blockade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду... Краўчанка. Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі. Няхай.
2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара. Краўчанка.
3. каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.
I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) накіраванасць руху ўверх, напрыклад: узляцець; 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога‑н. стану, напрыклад: узвіхрыцца, узрасці; 3) закончанасць дзеяння, давядзенне да якога‑н. стану або граніцы, звычайна з адценнем паўнаты, інтэнсіўнасці, напрыклад: узбоўтаць, уз’есціся.
II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў, прыслоўяў і абазначае: на краі чаго‑н. або побач з чым‑н., напрыклад: узлесак, узмежак, узгорак, узмор’е, узбоч, уздоўж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перехо́д в разн. знач. перахо́д, -ду м.;
перехо́д че́рез го́ры перахо́д це́раз го́ры;
перехо́д в наступле́ние перахо́д у наступле́нне;
в двух перехо́дах от кре́пости у дву́х перахо́дах ад крэ́пасці;
пойти́ по перехо́дам пайсці́ па перахо́дах;
перехо́д коли́чества в ка́чество перахо́д ко́лькасці ў я́касць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
учо́ра, прысл.
1. У дзень, які папярэднічаў сённяшняму; напярэдадні. Учора ў штабе групы вырашана, што наш полк пачне наступленне ў лоб белым. Барашка. Учора — гром, а сёння — снег. Вясна ў зіме, зіма ў вясне. Шымук. // Не так даўно, у недалёкім мінулым. Хоць ты плячом варочаў горы, Умеў пад хмарамі лятаць — Не гавары — кім быў учора, Скажы, кім заўтра хочаш стаць. Жычка.
2. у знач. наз. учо́ра, нескл., н. Папярэдні, мінулы дзень. Учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлябну́цца і захлібну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі. Лынькоў.
2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала. Арабей.
3. перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася. Гурскі.
4. перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаго́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць ясным, лагодным. Раніца распагодзілася. □ Часам, як вецер не свішча і распагодзіцца дзень, бель паву[ці]ння на ржышча бабскае лета кладзе. Машара. // перан. Перастаць быць хмурным, невясёлым; прасвятлець. [Рэктар] нешта запісаў, і твар яго, перад гэтым насцярожаны, распагодзіўся. Пестрак. У бежанкі, як у мадонны, аж распагодзіўся твар, Калі Лысуха [карова] з далоні захрумстала шэры сухар. В. Макарэвіч.
2. безас. Пра наступленне яснага, пагоднага надвор’я. Было зусім ціха. Распагодзілася. Колас. Пакуль я ляжаў, распагодзілася, і ў акно зазіраў нізкі і круглы месяц. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра. Зноў як бы ўзнімаўся вецер і халадала. Чорны. Нізіны зацягвала туманам. Халадала. Шамякін. Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам. Вышынскі.
2. Разм. Тое, што і халадзець (у 2, 3 знач.). І жорсткія думкі, ад якіх аж халадала спіна.., не пакідалі яго [Шмульке] ні на момант. Лынькоў.
3. Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць. Бабкі, прабабкі Ішлі пехатой, Ішлі месяцамі Да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, Каб іх ацанілі, Грахі адпусцілі. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацяпле́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць цёплым, цяплейшым. Як толькі пацяплела надвор’е і падсохла зямля, сабраў .. [Лабановіч] сваю маёмасць, а ўсё лішняе і не дужа патрэбнае пакінуў у брата, развітаўся з ім і рушыў у дарогу. Колас. Незнаёмы, хораша ўсміхаючыся, разглядаў братоў, як бы параўноўваючы іх, і вочы яго пацяплелі і не здаваліся такімі калючымі. Шамякін. / у безас. ужыв. Неяк адразу пацяплела на сэрцы, з’явілася спакойная ўпэўненасць. Лынькоў.
2. безас. Пра наступленне цяпла, цёплага надвор’я. Пацяплела. Вецер сціх. Чорны. З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. Сашка. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)