пле́мя, -мя і -мені, Д -мю і -мені, В -мя, Т -мем і -менем, М (аб) -мі і -мені, мн. плямёны, -мён і -мёнаў, н.

1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных родавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

Першабытныя плямёны.

2. перан. Народ, народнасць (уст.).

3. перан., адз. Людзі, пакаленне людзей (высок.).

П. змагароў.

На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

П. быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыганы́, ‑оў; адз. цыган, ‑а, м.; цыганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. цыганкі, ‑нак; ж.

Народнасць індыйскага паходжання, якая жыве часцей за ўсё качавымі і паўкачавымі групамі ў Еўропе, Азіі і Афрыцы. Цэлымі табарамі, у вялікіх палатняных будках, праязджалі чорныя, асмаленыя сонцам цыганы. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Тое, што і нацыя (у 1 знач.); народнасць (у 1 знач.). Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей. «Звязда».

2. Прыналежнасць да якой‑н. нацыі, народнасці. Беларус па нацыянальнасці.

3. Нацыянальная самабытнасць. Нацыянальнасць мастацтва.

•••

Савет Нацыянальнасцей гл. савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіры́йцы, ‑аў; адз. асірыец, ‑рыйца, м.; асірыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. асірыйкі, ‑рыек; ж.

Насельніцтва Асірыі, адной з самых старажытных вялікіх дзяржаў Пярэдняй Азіі, якая існавала з канца 3 тысячагоддзя і да канца 7 стагоддзя да н. э.; народнасць, якая жыве ў Іраку, Іране, Сірыі і СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дунга́не, ‑ган; адз. дунганін, ‑а, м.; дунганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дунганкі, ‑нак; ж.

1. Найбольш шматлікая група кітайскай народнасці хуэй, якая жыве ў Паўночна-Заходнім Кітаі.

2. Народнасць, якая жыве ў Казахскай і Кіргізскай ССР і гаворыць на дунганскай мове (перасялілася ў 19 ст. з Кітая).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́цыя ’нацыя, нацыянальнасць, народ’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), на́цыя ’парода’ (Растарг.), нацая ’нацыя; мова; вёска’ (Ян.). Ст.-бел. нацыя (нацея, нация) ’народ, народнасць’ (1589 г.) са ст.-польск. nacyja, што ў сваю чаргу з лац. natio (Булыка, Лекс. запазыч., 32); магчыма, паўторнае запазычанне ў сучасную беларускую літаратурную мову з рус. нация (Крукоўскі, Уплыў, 81), адкуль трапіла і ў гаворкі; падобным шляхам праніклі таксама нацыянальны, нацыяналіст, нацыяналізм і інш. з адпаведнай адаптацыяй да норм новай беларускай літаратурнай мовы (‑ыя‑ на месцы рус. ‑ио‑ і інш.). Цікава, што ў выніку самастойнага развіцця ў народнай мове ўзноўлена адно з першасных значэнняў лац. natio — ’парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́ха, ‑а, н.

1. Адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды. Некалькі разоў [сябры] гукнулі разам і слухалі, як разлягалася рэха. Колас. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч.

2. перан.; чаго. Водгалас, водгук. Рэха «Дудкі» кацілася па шырокіх абшарах беларускай, зямлі, яно абуджала народ ад векавечнага сну, уздымала на барацьбу за шчасце і права «людзьмі звацца». С. Александровіч. [Песня] сцвярджае народнасць героя, з’яўляючыся народным рэхам тых ідэй, якія сеяў у масах Каліноўскі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адста́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які астаўся ззаду пры перамяшчэнне руху. Адсталая ад выраю птушка.

2. Які адстаў у эканамічным развіцці. [Максіманаў:] — Наш раён па сярэдніх паказчыках не лічыцца адсталым. Шахавец. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.

3. Які знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця ў параўнанні з іншымі. Адсталая народнасць. Адсталая тэхніка. □ Думкі нават самых адсталых, цёмных, несвядомых людзей за апошнія гады пайшлі ў іншы бок. Чорны. // у знач. наз. адста́лы, ‑ага, м.; адста́лая, ‑ай, ж. Выйсці з ліку адсталых. // Які не адпавядае патрабаванням часу, устарэлы. Адсталыя погляды. Адсталая тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка. // Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі. Івашын. Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы. Конан.

2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа. «ЛіМ».

[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літва́ ’ліцвіны, беларусы’ (Крачк.; паўд.-усх.; Кос.), ст.-бел. литвин ’беларус’, укр. литва́, кіеў. литвинок ’тс’ (БНТ, Лег. і пад.), рус. анеж. литва́ ’народ, народнасць’, том. ’мясцовае нярускае насельніцтва’, наўг. ’перыяд шведскай інтэрвенцыі XVII ст.’ Бел. лексема запазычана з літ. Lietuvà ’Літва’. Сюды ж ліцвя́к, ліцвін, лецвя́к, літвін ’літовец’ (Касп., Нас., гродз., трок., Сл. ПЗБ), літвячка ’жанчына з Літвы’ (Сцяшк.), літві́н, ліцві́н(ы) ’літовец’, ’беларус з пэўнай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ); усх.-маг. ліцьві́н ’літвін’, ’заходнія (з усходняй Магілёўшчынай) суседзі’ (Бяльк.). Паводле Клімчука (Tarptautinė baltistų konferencija, Vilnius, 1985, 168–169), этнонімы літвіны, ліцвякі, літва ў большай ступені адносяцца да паўн.-зах. Беларусі, але пашыраюцца і на ўсю Беларусь, а таксама на рад абласцей РСФСР і паўночнай Украіны. Гл. таксама Непакупны, Связи, 153–155. Трубачоў (Эт. сл., 15, 159) прасл. litva (рус. уладз. литва ’моцны дождж’, іван. ’ліцейшчыкі на заводзе’, чэш. litba ’лівень’, серб.-харв. ли̏тва ’штодзённы лівень’) выводзіць з дзеясл. liti > ліць (гл.), не выключаючы магчымасць развіцця (пашырэнне на ‑а) асновы супіна litŭ ад гэтага ж дзеяслова. Прасл. litva можа лічыцца блізкім адпаведнікам (або паралелізмам) літ. Lietuvà, якое, аднак, Фрэнкель (1, 368) збліжае з лат. lītus ’бераг мора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)