надзьму́ць, -дзьму́, -дзьме́ш, -дзьме́; -дзьмём, -дзьмяце́, -дзьму́ць; -дзьмі́; -дзьму́ты; зак.

1. што. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім; нацягнуць што-н. ветрам.

Н. ветразь.

Н. мяч.

2. чаго, безас. Нанесці ветрам.

Н. снегу.

3. безас. Ад ветру, скразняку і пад. прастудзіцца, захварэць.

Надзьмула ў вуха.

Надзьмуць губы (разм., неадабр.) — пакрыўдзіцца.

|| незак. надзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. надзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак.

1. што. Напоўніць, набіць чым‑н. унутранасць чаго‑н. Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч. // Нафаршыраваць. Начыніць кабачкі.

2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці. Начыніць каўбас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.

1. Напоўніць, насыціць тытунёвым дымам; пракуродыміць. Людзі паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.

2. Зрасходаваць на курэнне. Пракурыць грошы.

3. і без дап. Курыць некаторы час. Пракурыць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прася́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Пранікнуць куды‑н. праз што‑н. [Цемра] намагалася прасякнуць усюды. Дзяргай.

2. перан.; што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Напоўніць якім‑н. пачуццём, ідэяй. Уся .. творчасць [Я. Купалы] прасякнута ідэяй служэння народу, сцвярджэннем правоў працоўнага чалавека. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.

1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.

2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.

Пры дапамозе помпы напоўніць вадою, паветрам і пад. [Дубіцкі:] — Выведзі, Віктар, з каморы мой веласіпед ды паглядзі, можа, трэба напампаваць шыны. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Кручуся — туды, сюды. Тут і дроў падкінь, тут і вады ў кацёл напампуй. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распространи́ться сов.

1. распаўсю́дзіцца;

2. пашы́рыцца; разысці́ся;

распространи́лись слу́хи пашы́рыліся (разышлі́ся) чу́ткі;

3. (наполнить собой, своим запахом) разысці́ся; напо́ўніць (што чым); распаўсю́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́ціць, ‑сычу, ‑сыціш, ‑сыціць; зак., каго-што.

1. Накарміць уволю. Насыціў парсюкоў — карова ды цялушка з пашы бягуць. З качак вачэй не спускай, бо каршун ухапіць. Аношкін. // перан. Разм. Поўнасцю задаволіць (патрэбы, жаданні і пад.). Насыціць сваю цікаўнасць.

2. Прасякнуць, напоўніць што‑н. якім‑н. рэчывам у вялікай колькасці. Насыціць зямлю вадой. □ Нам паддадуцца снегавыя горы, Насыцяць рэкі цяжкім срэбрам хваль. Ліхадзіеўскі. // Спец. Дадаць да якога‑н. рэчыва гранічную колькасць якога‑н. іншага рэчыва, якое знаходзіцца ў раствораным або суспензаваным стане. Насыціць раствор солямі. // перан. Напоўніць, перапоўніць якімі‑н. ідэямі, пачуццямі і пад. Міровіч параіў Чароту насыціць п’есу камедыйнымі момантамі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

2. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

3. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)