запалаве́ць, ‑ее; зак.
Злёгку пажаўцець. Жыта даспела рана: толькі палілася і адразу запалавела, пайшло гайдацца сівымі хвалямі. Грахоўскі. Ужо злёгку запалавела неба, навокал зрабілася святлей. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разваліць.
2. у знач. прым. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́кала,
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Выбліснула сонейка. І ўсё навокала ажыло і павесялела... Ігнаценка. Далёка ад мора наш горад, Навокала — поле ды лес. Прыходзька.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Навокала агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Колас. Як [цені], сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць злітавацца ўсіх. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альсо́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́дку, прысл.
1. Іншы раз, час ад часу. Навокал пацішэла, толькі зрэдку чуліся стрэлы. Мележ.
2. Дзе-нідзе, месцамі. Зрэдку трапляліся кучаравыя бярозкі і трапяткія асіны. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́шня, ‑і, ж.
Абл. Куча камення. Яшчэ ў дзяцінстве .. [Лабановіч] любіў сядзець на кучы камення ў полі (гэта куча называлася крушня), слухаць і пазіраць, што адбываецца навокал. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.
Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папарахне́ць, ‑ее; зак.
Разм. Стаць спарахнелым, трухлявым — пра ўсё, многае. [Нахлябіч] паглядзеў навокал ды і кажа: гумно.. ваша ледзьве ліпіць, ды і ўсе будынкі папарахнелі, зараз параскідаюцца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навако́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі. Навакольныя калгасы. □ Навакольны недалёкі лес дыхаў роснай вільгаццю. Пестрак. З вялікай надзеяй і гонарам глядзяць цяпер усе навакольныя людзі на тры велічныя капры. Кулакоўскі.
2. Які адбываецца навокал каго‑, чаго‑н. Аляксей Аўдзейчык стаіць пад сцяною кароўніка і любуецца навакольнай прыгажосцю восені. Дуброўскі. Шасціць пад коламі лісце, не глушачы навакольных гукаў. Аляхновіч.
3. у знач. наз. навако́льнае, ‑ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго‑, чаго‑н. Жанчына жыла толькі.. [дзіцем], глухая да навакольнага, поўная роўнай увагі і любасці.. Карпаў.
4. у знач. наз. навако́льныя, ‑ых, мн. Людзі, якія знаходзяцца навокал каго‑, чаго‑н. Верка аглядалася, меркавала, якое робіць уражанне на навакольных. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрычы́нны, ‑ая, ‑ае.
Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)