Зяме́ц ’пчаляр’. Ад *zem‑ (гл. зямля) з суфікса ‑ец паводле спосабу размяшчэння вулляў на зямлі, а не на борцевых дрэвах (Нас., 208; Сл. паўн.-зах.; Мацкевіч, З нар. сл., 210). Слова пашырана ў мін., маг., гом. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́біцца ’ухмыляцца’ (мін., Сл. ПЗБ), ’усміхацца’ (шчуч., Нар. лекс.). Відавочна, запазычанне з рус. лы́биться, якое Трубачоў звязвае роднаснымі лоб, ст.-рус. лъбъ ’лоб’, наўг. лы́бонь ’верхняя частка галавы жывёлы’, дзе назіраецца падаўжэнне вакалізму ъ > ы (гл. Фасмер, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіца1 ’птушка лысуха, Fulica atra’. Да лы́сы (гл.). Птушка мае на ілбе белую лысіну. Гл. яшчэ лыска, лысоха ’тс’.

Лы́сіца2 ’неўрадлівае поле’ (калінк., Выг.), ’непакрытае расліннасцю месца’ (маг., мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Параўн. і лысіна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нети ’дваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дсыр ’сыравата’ (Янк. 1), ’сыраваты, недавараны’ (Мат. Гом., калінк., З нар. сл.; мін., Жыв. сл.; слуц., Нар. сл.; ТС). Са спалучэння прыназоўніка над (значэнне меры) і назоўніка сыр ’сырызна’ ў форме старога він. скл. адз. л. Параўн. надзелень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плячу́к ’плячо, плечавы сустаў’ (чэрв., мін., лях., Сл. ПЗБ). Перааформленае пад уплывам прадуктыўнага на балтыйска-славянскім памежжы суфікса ‑чук‑ зыходнае плячо (гл.) або пляча́к ’плечавы сустаў; пройма рукава’ (Сл. ПЗБ), магчыма, у выніку выцяснення формы н. р., адсутнай у балтыйскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўсі́м ’зусім’ (Некр., Шат., Бяльк., Янк. 3., Нар. лекс., Жд. 1), саусём, саўсе́м, саўсі́м ’тс’ (Сл. ПЗБ), саўсём, сусі́м ’тс’ (мін., Жыв. сл.). З прыст. с‑, са‑ і тв. склону займ. увесь; Карскі 2–3, 76; Шуба, Прыслоўе, 149. Параўн. зусім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́лачкі ’кліны ў баках ніжняй часткі верхняга адзення’ (Малч.); ’частка калаўрота ў выглядзе двухзубай жалезнай вілкі, на якую надзяюць шпульку’ (мін., барыс., Шатал.; лаг., КЭС), вылочкы́ ’маленькія вілы’ (Выг.). Дэмінутыўная форма лексемы ві́лкі (гл.), чыстая — у лексемы вылочкы́, з пераносам значэння — у ві́лачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)