Пачапе́нька ’кошык’ (лун., Сл. Брэс.). Не зусім ясна (невыразная ілюстрацыя запісу). Можна меркаваць, што да папа‑ піць < чапляць (гл.). У такім выпадку гэта быў першапачаткова спецыфічны кошык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з ла- < прасл. po‑ ’псеўда-’ (параўн. укр. пикінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца^слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валы́ніць ’зацягваць, адкладваць якую-небудзь справу’ (Бір. Дзярж.). Ад назоўніка валынка2 ’валакіта, цяганіна’ (гл.). Рус. волынить, укр. волинити. Можна меркаваць, што семантычна падтрымліваецца сувяззю з вол — маруднай жывёлінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґімо́ра ’хвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус. кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус. пск., цвяр., смал. муслить ’тс’, муслять ’мудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулі́чкі ’калені’ (Яўс.). Зыходзячы з агульнабалтыйскай назвы косці (ст.-прус. сайіап, літ. kaulas, лат. kaüls)% якая не мае паралелей у славянскіх мовах, можна меркаваць аб балтыйскім уплыве (суфіксацыя слова славянская ‑ičьka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)