некта́р, ‑у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — напітак багоў, які даваў ім бяссмерце і вечную маладосць.

2. Цукрысты сок, які выдзяляецца нектарнікамі вышэйшых раслін.

[Грэч. néktar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, існуе і пад. не ў шлюбе. Пазашлюбная сувязь. □ Маці пазашлюбнага дзіцяці атрымлівае ад дзяржавы дапамогу на яго ўтрыманне. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плексігла́с, ‑у, м.

Празрыстая бясколерная пластмаса. Над полем круцілася Юліна машына, і сонца перабягала з аднаго крыла на другое, блішчала ў плексігласе кабіны. «Маладосць».

[Ням. Plexiglas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрапіі, тэрапеўта. Тэрапеўтычныя сродкі. Тэрапеўтычнае аддзяленне клінікі. □ Тысячы пераліванняў .. крыві хворым паказалі яе высокую тэрапеўтычную эфектыўнасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уха́біна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і ухаба. Падскаквае на ўхабінах лёгкая двухколка. «Маладосць». Па вуліцах ехаць лягчэй, толькі лыжы кідае на ўхабінах. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуткаплы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амбро́зія, ‑і, ж.

1. Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.

2. У грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

[Грэч. ambrosia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гераізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Бачыць у кім‑, чым‑н. героіку, надзяляць гераічнымі рысамі. Гераізаваць учынак. □ Раман гераізуе капітана падводнага карабля Немо. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхля́банасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць і стан расхлябанага. Расхлябанасць хады.

2. Адсутнасць дысцыпліны, неарганізаванасць, распушчанасць. Ленінскі камсамол выступіў у паход супраць расхлябанасці, нядбайнасці. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апалчэ́нец, ‑нца, м.

Удзельнік, баец апалчэння. Парадзелі рады апалчэнцаў, шмат было забітых, багата параненых, аднак полк трымаўся, не адступаў. Гурскі. Апалчэнцы ўліліся ў рэгулярныя войскі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)