Пы́цка старое ’шчака’, мн. л. пы́цкі: даць па пыцках (Даніл. Сл.), пы́цак: даць па пыцку (там жа, па твары?), сюды ж пыцо́к ’penis’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), параўн. польск. дыял. pycek ’кавалак’, мажліва, сюды ж і славен. рîсек ’penis’. Утворана ад імітатыўнага *pykъ, гл. пы́цнуць, зыходная форма пы́цкаць ’дакранацца’; не выключана сувязь з *pyskъ, гл. пысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугові́ца1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Луговіца2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг. косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст. пі́льніца ’час уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турэ́чынка ‘крынічнік доўгалісты, Veranica longifolia L.’ (гродз., Кіс.). Магчыма, да Турэччына, турэцкі (гл.) з актуалізацыяй значэння ‘незвычайны, не падобны да іншых’. Пастусяк (Pogranicze, 266) звязвае з горкім смакам зелля, гл. папярэдняе слова. Лучыц-Федарэц (пісьм. паведамл.) дапускае народнаэтымалагічнае збліжэнне з урокі (гл.) з «прыстаўным» т‑ у лексеме *урэ́чынка, роднаснай чэш. úročník ‘Veronica officinalis’ < úřek ‘сурокі’, параўн. рус. урочная трава ‘трава ад сурокаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуць-пуць — выклічнік для падзывання курэй (Сцяц., Дразд.; швянч., Сл. ПЗБ), путь‑путь ’тс’ (Сл. Брэс.; лін., Шатал.), пу́тю‑путь‑пу́тька ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. путь‑путь, літ. puť‑put © лат. put‑put і пад. Гукаперайманне, якое перадае галасы розных птушак, параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 170; Скок, 3, 66. Лучыц-Федарэц (БЛ, 17, 66–67) адносіць да балтызмаў, што сумнеўна. Гл. пуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́каць ’гаварыць абы-што’ (КТС, М. Паслядовіч). Сюды ж, паводле аўтараў СРНГ, 4, 42, і іншыя блізкія экспрэсіўныя лексемы: рус. варакать, пск. варгасить ’гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’, арханг., ленінгр., перм., с.-урал. варакосить, паўдн.-рус., смал. варнакать ’тс’, варон. ’гаварыць няясна’. Непераканаўча Фасмер (1, 273–275). Бел. вярэкаць, магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі вярзці і *рэкці (< rěkti); параўн. драг. рэ́кало ’чалавек, які доўга і нудна гаворыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандалы́ ’абутак на драўлянай падэшве’ (паст., Сл. паўн.-зах.; ТС; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). З рус. кандалы ’кайданы’ — паводле падабенства: у такім абутку ідучы, чалавек моцна грукае аб падлогу, як у кайданах. Рус. лексема кандалы (са ст.-рус. кайданы, койдалы, кандалы), дыял. кайданы, кайдалы — у выніку распадабнення й…н > н…л > суч. рус. кандалы́) < з араб. qajdāni парны лік ад qajd ’завязка’ праз тур. kajd ’завязка’ (Фасмер, 2, 23–24, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыч ’папярочнае бярвенца (пояс) паміж вертыкальнымі слупамі калодзежа’ (Клім.; кобр., драг., іван., Лучыц-Федарэц, Сл. Брэс.); мыч, мычовиньне, ночовиньне ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (зах.-палес., Нар. сл.), мачы ’гарызантальныя папярочныя планкі, якія замацоўваюць раму ткацкага варштату’ (драг., Уладз.), польск. пазнаньск. miecze ’падпоркі слупкоў («дзядкоў») пад дахам’. З прасл. mbčb < imbk‑jь, — гэта аснова пашырана ў шматлікіх слав. словах, параўн. бел. замкнуць, замок, змыкаць (гл.) і інш. (Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыкну́цца1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́ць ’выстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатися ’кідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.

Пасыкну́цца2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sekti ’сячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр. перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюха ’пустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шчыня ’палатно, вытканае ў 2 панажы’ (пін., Шатал.), прошчыне́ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), про́шчынʼа́, прошчыне́ ’тэхніка ткання на дзвюх нічанках і двух панажах, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Да просты (г. зн. просты від пляцення) з суф. ‑y‑ або ‑ja (*prostja) і з суф. *‑yni > ыня, як у рус. простыня́ < *prostyni (аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 139 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)