ло́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. лодка.

2. звычайна мн. Адкрытыя жаночыя туфлі без раменьчыка і зашпількі.

Яна прыгожа прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднамесны матацыкл.

Новыя мадэлі мапедаў і скутараў карыстаюцца вялікім попытам.

2. Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. ску́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паплы́сці і паплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак.

Пачаць плысці, пусціцца ўплаў.

Лодка паплыла ўніз па рацэ.

Паплылі гады за гадамі (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушку́й, ‑я, м.

Старадаўняя пласкадонная лодка з парусамі і вёсламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцівёславы, ‑ая, ‑ае.

Які мае тры пары вёслаў. Шасцівёславая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

челно́кI (лодка) чо́вен, род. чо́ўна м., чо́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́вен, чоўна; мн. чаўны, ‑оў; м.

Лёгкая лодка, выдзеўбаная з дрэва; лодка наогул. Адхонны бераг Ліны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас. Сеў [бедны брат] у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безрулявы́, ‑ая, ‑ое.

Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мотало́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Маторная лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшыва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва.

Пераплыць на абшыванцы Дняпро.

|| прым. абшыва́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)