руково́дство ср.

1. в разн. знач. кіраўні́цтва, -ва ср.;

иде́йное руково́дство ідэ́йнае кіраўні́цтва;

под непосре́дственным руково́дством пад непасрэ́дным кіраўні́цтвам;

2. (пособие) дапамо́жнік, -ка м.; (наставление) настаўле́нне, -ння ср.; (инструкция) інстру́кцыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абезгало́віць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.

1. Зняць, адсячы галаву каму‑н.

2. перан. Пазбавіць што‑н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва. Абезгаловіць паўстанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обезгла́вливать несов.

1. сціна́ць (зніма́ць) галаву́, абезгало́ўліваць;

2. перен. (лишать главы, руководства) пазбаўля́ць кіраўні́цтва, абезгало́ўліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́збаш ’вэрхал, гармідар’ (палес., КЭС). Ст.-укр. безбашный, безбаш (з XVII ст., Цімчанка), укр. бе́збеш ’без мэты, без парадку’. Здаецца, запазычанне з тур. мовы (магчыма, калька): да тур. baş ’галава’ (параўн. яшчэ başsiz ’безгаловы, безначальны, без кіраўніцтва, неабмеркаваны’). Гл. Краўчук, ЛБ, 8, 71–72 (там і прыклады з помнікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калегія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калегіі (у 1, 2 знач.). Калегіяльны орган.

2. Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб, калегіяй (у 1 знач.). Калегіяльнае кіраўніцтва. Калегіяльнае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гукарэжысёр, ‑а, м.

У студыях радыёвяшчання, тэлебачання, грамзапісу — рэжысёр, які ажыццяўляе кіраўніцтва і арганізацыю працэсу запісу драматычнага, літаратурнага, дакументальнага і інш. матэрыялу для наступнага ўзнаўлення, перадачы ў эфір і захоўвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Госзна́к (Госуда́рственное управле́ние по вы́пуску де́нежных зна́ков) Дзяржзна́к, -ка м. (дзяржа́ўнае кіраўні́цтва па вы́пуску грашо́вых зна́каў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́тка ’кассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeťrukověťкіраўніцтва’), славац. rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предводи́тельство

1. (действие) правады́рства, -ва ср.; (руководство) кіраўні́цтва, -ва ср.; кама́ндаванне, -ння ср.;

под предводи́тельством ста́рого партиза́на пад кама́ндаваннем старо́га партыза́на;

предводи́тельство отря́дом кіраўні́цтва (кама́ндаванне) атра́дам;

2. (звание, должность дворянства) ист. марша́лкаўства, прадвадзі́цельства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́йцы, -аў, адз. ляйчы́на, -ы і лейчына́, -ы́, ж.

Рамяні, вяроўкі для кіравання коньмі ў запрэжцы.

Выпусціць л. (таксама перан.: аслабіць сілу ўлады над кім-н.). Трымаць л. ў руках (таксама перан.: мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва).

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала каму-н. — аб неўраўнаважаных, капрызных паводзінах (разм.).

|| прым. ле́йцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)