Супо́льніца ’суполка, супольная работа’ (ТС, Юрч.), ’бравэрка’ (Сцяшк.), супо́льніца, супо́льнічка ’суцэльнае адзенне’ (Сцяц. Сл.), ’жаночая кашуля, сарочка’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да супольны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; задра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

Кара на дрэве задралася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

Кашуля задралася.

3. Павесці сябе задзірыста.

З. ў кампаніі.

|| незак. задзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылі́пнуць, -ну, -неш, -не; -іп, -іпла; -ні́; зак.

1. да чаго. Моцна прыстаць (пра што-н. ліпкае або да чаго-н. ліпкага).

Кашуля прыліпла да потнага цела.

2. перан. Тое, што і прыстаць (у 3 і 4 знач.; разм.).

Прыліпла са сваімі распытваннямі.

Прыліп нейкі дзіўны спадарожнік.

|| незак. прыліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тельня́шка ж., разг.

1. (матроска) цяльня́шка, -кі ж.;

2. (нижняя рубашка) наце́льнік, -ка м., кашу́ля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касаваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку. Дзверы адчыніў сам Кляновіч у расшпіленай цёмна-сіняй вышытай на каўняры касаваротцы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Кашуля, аздобленая вышыўкай. І от вясна. У выхадны дзень яшчэ з рання я надзеў сваю вышыванку і пайшоў да Паўлюка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзі́ва, прысл.

Разм. Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва. Броўка. Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная. Карпаў. Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саро́чка ’мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Маш., Чач., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), саро́чачка ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. соро́чкакашуля’, рус. соро́чка, дыял. сорочи́ца ’сялянская кашуля’, ст.-рус. сорочька, ст.-слав. срачица ’сарочка’, царк.-слав. срака, сракы, Род. скл. ‑ъве, славен. sráčica, srájca, srájčka. Прасл. *sorčica < *sorka (гл. Сной₁, 599). Мяркуецца роднасць з літ. šar̃kas ’адзежа, суконны сурдут рыбакоў’, švar̃kas ’пінжак, халат’, лат. svā́rks ’сурдут, пінжак’. Зычны ‑v‑ тлумачыцца тут уплывам літ. švarùs ’чысты, ахайны’, гл. Траўтман, 299; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1144. З прычыны наяўнасці ‑š‑ у балцкіх словах Фасмер (3, 727 і наст.) адхіляе думку аб запазычанні з германскіх, параўн. ст.-ісл. serkrкашуля, сурдут, штаны’, англ.-сакс. sierce (*sarkjôn‑) ’тс’, як меркавалі аб гэтым Сабалеўскі і інш. (Фасмер, там жа). Адвяргаюцца версіі Мюленбаха–Эндзеліна (3, 1144) і Фрэнкеля (IF, 52, 298) з розніцы ў значэннях узвядзенне слав. *sorčica да сяр.-лац. sarica, sērica ’шоўк’, алб. sharkë ’род плашча з белай воўны’; гл. аб гэтым Фасмер, 3, 724. Аб параўнанні з алб. sharkë ’род плашча з белай воўны з чырвонымі крапінкамі’ і з авесц. surī ’скура’, хец. kari̯ia ’пакрываць’ гл. Сной, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паркалёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паркалю. Паркалёвая тканіна. Паркалёвая нітка. // Зроблены, пашыты з паркалю. Паркалёвая кашуля. Паркалёвыя фіранкі. □ Мяшок гэты быў зроблены з усялякіх кавалкаў — і суконных, і паркалёвых, і чорных, і белых. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талсто́ўка 1, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Жан. да талстовец.

талсто́ўка 2, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам. [Баляслаў] перацягваў .. каўказскім поясам талстоўку. Чорны.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)