е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю, нескл., н.

Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «людзі — льудзі», «сюжэт — сьужэт»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «у», напрыклад: «спяшаюся — спяшайуся», «саўю — саўйу», «лью — льйу», «праб’ю — прабйу», «юнак — йунак».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барздэ́ (прысл.) ’няўцям’ (Клім.: Мыні й барздэ́, шо Ко́ля там міг бы бу́ты). Не вельмі яснае слова. Марыць, першапачаткова абазначала ’хутчэй’ і звязана з бардзе́й, барздзе́й, барджэ́й, баржджэ́й ’хутчэй’ (ад бо́рзды ’хуткі’, бо́рзда ’хутка’). Значэнне ’няўцям’ магло развіцца, напр., з такіх сказаў: Яму няўцям, а мне барзджэ́й (няўцям). Але паколькі ў гэтай палескай гаворцы оканне, то зыходзіць трэба з *барздэ(й) ад польск. барзо, бардзо ’вельмі’ (bardzo, barzo, гл. пад ба́рзо).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вайга́ра, wojhara ’гарэлка’ (Федар., 7, 6). Няясна. Магчыма, звязана з вагера ’зух’ або непасрэдна ад гарэць: ва(й)гара < *в‑о‑гара (з дзвюма пратэзамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус. арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабойка ’бубенчык, які прывязваюць на шыю каню’ (Др.-Падб.). Параўн. укр. балабо́лька ’званочак’ (змена й ⟷ ль?). Гукапераймальнае, да асновы бала‑, што, магчыма, у бала́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матэрська ’гной (са скулы)’ (паст., Сл. ПЗБ). З ⁺матэры(й)ско, якое ўтворана пры дапамозе аўгментатыўнага суфікса ‑іск‑о ад матэрыя (гл.) < польск. materia ’гной’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́цца, тре́цца ‘нерастуе (пра рыбу)’ (гродз., брэсц., гом., ЛА, 1), цярэ́цца ‘тс’ (клім., ЛА, 1). Форма 3‑й ас. адз. л. дзеяслова це́рці(ся) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́ба в разн. знач. про́ба, -бы ж.;

взять на про́бу узя́ць на про́бу;

про́ба мета́лла из плави́льной пе́чи про́ба мета́лу з плаві́льнай пе́чы;

на зо́лоте стоя́ла про́ба на зо́лаце стая́ла про́ба;

зо́лото 958-й про́бы зо́лата 958-й про́бы;

◊

про́ба пера́ про́ба пяра́;

вы́сшей (высо́кой) про́бы вышэ́йшай (высо́кай) про́бы;

ни́зкой про́бы ні́зкай про́бы;

на про́бу на про́бу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нядзе́б, няйдзеб ’замест таго, каб’: Ня(й)дзеб касіць хапацца, ты па грыбах шлындаеш (Гарэц.). З ня‑дзе‑б (гл.), параўн. нейдзе ’дзесьці; відаць’, няўчом, няўком і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)