перагно́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. ад перагнісці, перагніць.
2. у знач. прым. Угноены звыш нормы, больш, чым патрэбна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
1. Накарміць звыш меры; абкарміць. Перакарміць дзіця.
2. Разм. Накарміць, пракарміць усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус. надъ ’тс’, укр. надто ’занадта; звыш таго’, рус. надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск. nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск. nadto ’звыш’, славін. nout‑to ’акрамя таго’, чэш. nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2–3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перарасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
Выдаткаваць (выдаткоўваць) больш, чым трэба, звыш нормы, плана. Перарасходаваць фонды заработнай платы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэманэ́нт ’нядоімка; звыш ліку’ (Нас.). З польск. remanent ’лішак’ < лац. remanens, remanentis ’які застаецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Заключная частка музычнага твора.
2. Дадатковы верш у санеце звыш устаноўленых для яго чатырнаццаці радкоў.
[Іт. coda — хвост.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Правэндзіць нанава, яшчэ раз.
2. Правэндзіць усё, многае.
3. Завэндзіць звыш меры, больш, чым патрэбна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перанасяліць.
2. у знач. прым. Населены густа, звыш меры, з лішнім насельніцтвам. Перанаселены раён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавыда́так, ‑тку, м.
Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход. Мы часта перарабляем адно і тое ж. Адсюль нізкія заробкі, перавыдаткі матэрыялаў... Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)