прына́дны, ‑ая, ‑ае.

Прываблівы, прывабны, спакуслівы. Вокны ў пакоі пана падлоўчага святлелі прынадным бляскам. Колас. Так кружыцца маюць звычай Часта чайкі над вадою Над прынаднаю здабычай. Крапіва. [Яша] крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясцінку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчадрэ́ц, ‑раца, м.

Уст. Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года; сам гэты вечар. Яшчэ зранку на шчадраца — у дзень перад Новым годам — уся сям’я пачынала займацца куццёю. Якімовіч. // Песня, якая спяваецца ў гэты вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́даўніца, ‑ы, ж.

Дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілах; звычай захаваўся ў праваслаўных як перажытак старажытнага культу памёршых. На радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есці. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сувені́р, ‑а, м.

Памятны падарунак; рэч, якая звязана з якімі‑н. успамінамі. Шануючы звычай добры, Дзякуючы шчыра, Накладаюць госці ў торбы Розных сувеніраў. Гілевіч. Мы абменьваліся сувенірамі, ціснулі адзін аднаму рукі, гаварылі кароткія, таварыскія словы. Мележ.

[Фр. souvenir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выгля́ды ’перадвясельны звычай, калі засватаная дзяўчына прыязджае глядзець гаспадарку маладога’ (КЭС, лаг.), выгля́дзіны (Касп.), вы́гляды ’тс’ (Мат. Гом.). Ад выгляда́ць ’глядзець, імкнуцца ўбачыць нешта’; параўн. рус. смотрины.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завядзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Звычай, традыцыя. Завядзёнка такая была ў горадзе: амаль усе маладыя людзі выходзілі гуляць на Савецкую вуліцу. Сабаленка. Леў Раманавіч запрасіў Сяльчонка ў хату. Марына сустрэла іх, па даўняй завядзёнцы, нізкім паклонам. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́паведзь, ‑і, ж.

1. Рэлігійна-маральнае прадпісанне, павучанне. Біблейская запаведзь.

2. перан. Строга абавязковае правіла паводзін, неадменнае патрабаванне. Калгасы Ліпскага сельсавета стараліся раней тэрміну выканаць свае абавязкі перад дзяржавай. Гэта ўжо даўно ўвайшло ў святы звычай, у непахісную калгасную запаведзь. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарачы́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сарочы. У.. вершалінах [дрэў] асталіся леташнія варанячыя і сарачыныя гнёзды. Лупсякоў.

сарачы́ны 2, ‑аў; адз. няма.

Уст. Саракавы дзень пасля чыёй‑н. смерці. // Звычай памінання памёршага ў гэты дзень. Справіў Сцяпан па жонцы сарачыны. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)