Ке́бла ’драўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla muštiдзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыфтэры́я, ‑і, ж.

Вострая заразная хвароба, пераважна дзіцячая, якая суправаджаецца запаленнем зева, слізістых абалонак носа, гартані і агульным атручэннем арганізма. Жыццё павольна пакідала маленькае кволае цела, зламанае цяжкай формай дыфтэрыі. Шамякін.

[Грэч. dyphthérion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзёр, адру, м.

Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр, яна пасля нават і не кашлянула ніколі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкаду́мнасць, ‑і, ж.

Несур’ёзнасць, нясталасць у паводзінах. Легкадумнасць паводзін. Дзіцячая легкадумнасць. □ Глыбока ў душы я абураўся за легкадумнасць людзей, якія бяруцца за справу, распачнуць яе, а потым пускаюць на волю лёсу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пар 1,

гл. капёр.

ка́пар 2, ‑а, м.

Дзіцячая або жаночая цёплая, на ўсю галаву шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам. З-пад насунутага на лоб капара блішчалі адны вочы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́жык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да чыж; тое, што і чыж.

2. Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца кіем у круг. // Сама завостраная палачка ў гэтай гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піга́ркадзіцячая гульня са збіваннем калодачкі’ (карэліц., ЖНС). Да ηέκαρ2, а і кар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашу́лька, ‑і, ДМ ‑льны; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да кашуля; дзіцячая кашуля. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы .. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. [Дзеці] былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяро́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць смяротнага (у 2 знач.).

2. Колькасць выпадкаў смерці за які‑н. перыяд часу сярод пэўнай сукупнасці людзей (насельніцтва краіны, горада і пад.). Дзіцячая смяротнасць. Смяротнасць ад няшчасных выпадкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́нікі1дзіцячая гульня’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Гл. конь1.

Ко́нікі2 ’жарты’ (Ян.). Гл. конікі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)