дыфтэры́я, ‑і,
Вострая заразная хвароба, пераважна дзіцячая, якая суправаджаецца запаленнем зева, слізістых абалонак носа, гартані і агульным атручэннем арганізма.
[Грэч. dyphthérion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)